Новы агульны каталог

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Спіральная галактыка NGC 3982

Новы агульны каталог туманнасцяў і зорных скопішчаў (англ.: New General Catalogue of Nebulaes and Star Clusters; азначэнне аб'ектаў NGC; сустракалася транслітарацыя азначэння НГК), каталог аб'ектаў далёкага космасу.

Каталог ёсць адным з найбольшых неспецыялізаваных каталогаў, бо змяшчае ў сабе ўсе тыпы аб'ектаў далёкага космасу (галактыкі туманнасці, зорныя скопішчы). Гэта найбольш вядомы ў аматарскай астраноміі каталог.

Каталог быў складзены ў 1880-х гадах Джонам Людвікам Эмілем Дрэерам, у асноўным карыстаючыся назіраннямі Вільяма Гершэля, а потым паслядоўна пашыраны двума Індэкснымі каталогамі (каля 5000 аб'ектаў).

Аб'екты паўднёвай часткі зорнага неба каталагізаваныя менш падрабязна.

Новы Агульны Каталог утрымліваў шмат памылак, што былі потым выпраўленыя ў абноўленым NGC.

Гл таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]