Крылы празрыстыя, іх даўжыня 11,5-16 мм. Даўжыня цела 19-22 мм. Гэта самая малая сярод стракоз Беларусі.
Пярэднія і заднія крылы аднолькавыя па форме і жылкаванню, у спакоі складаюцца над брушкам. Вочы паўшарападобныя, выступаючыя, падзеленыя, прамежак паміж імі шырэйшы за вочы. У самкі заўсёды ёсць яйцаклад. Галёнкі не расшыраныя. Грудзі і брушка металічна-зялёныя.
Лёт у чэрвені-ліпені. Адкладвае яйцы у расліны ў суправаджэнні самца, які трымае самку за пярэднеспінку. Меркавана зімуе ў лічынкавай стадыі. Лічынкі развіваюцца ў невялікіх забалочаных вадаёмах. Цыкл развіцця — 1 год.