Стрэлкі (сямейства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Coenagrionidae)
Стрэлкі (сямейства)

Стрэлка прыгожая (Coenagrion pulchellum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coenagrionidae Kirby, 1890


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102077
NCBI  70895
EOL  5252
FW  71727

Стрэ́лкі (Coenagrionidae) — сямейства стракоз з падатраду раўнакрылых. У сямействе налічваюць звыш 1100 відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэтыя стракозы дробных памераў. У час адпачынку трымаюць свае крылы складзенымі над целам. Крылы празрыстыя, у фундаменце сцябліністыя. Крылавое вочка роўна па даўжыні адной ячэйцы[1].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаюцца на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. На тэрыторыі Паўночнай Амерыкі 96 відаў з 13 родаў[2]. На Беларусі найбольш пашыраны стрэлка блакітная (Enallagma cyathigerum), стрэлка-дзяўчына (Coenagrion puella), стрэлка прыгожая (Coenagrion pulchellum), стрэлка ўпрыгожаная (Coenagrion ornatum), стрэлка зграбная (Ischnura elegans), агняцелка німфальная (Pyrrhosoma nymphula), нехаленія прыгожая (Nehalennia speciosa). Павольна лётаюць па берагах вадаёмаў, на палянах, узлесках, лугах.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Німфы і імага палююць на насякомых і іншых беспазваночных.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі зеленаватыя, з папярочнымі палосамі. Генерацыя 1—2 гадовая.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Самае вялікае сямейства стракоз, уключае каля 130 родаў з прыкладна 1434 відамі.

Зноскі

  1. Б. М. Мамаев, Л. Н. Медведев, Ф. Н Правдин. Определитель насекомых Европейской части СССР. — Москва: Просвещение, 1976.
  2. BugGuide Family Coenagrionidae — Narrow-winged Damselflies (англ.)(англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Пісаненка А. Д. Стрэлкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.