Nirvana
| Nirvana | |
|---|---|
| | |
| Крыст Наваселіч (злева) і Курт Кабейн (справа) на MTV Video Music Awards у 1992 годзе. | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | альтэрнатыўны рок[1] і грандж[2] |
| Гады | 1987–1994 |
| Краіны | |
| Горад | Абердзін |
| Адкуль | Абердзін[d] |
| Лэйблы | DGC Records[d], Geffen Records[d], Sub Pop[d][3] і Warner Music Group |
| Склад | |
| Іншыя праекты |
Foo Fighters Sweet 75 |
| nirvana.com (англ.) | |
Nirvana (МФА: [nɪɹˈvɑnə]) — амерыканскі рок-гурт, створаны вакалістам і гітарыстам Куртам Кабейнам і басістам Крыстам Наваселічам у Абердзіне, штат Вашынгтон, у 1987 годзе. У складзе калектыву змянілася некалькі барабаншчыкаў; больш за ўсіх з гуртом граў ударнік Дэйв Гроўл, які далучыўся да Кабейна і Наваселіча ў 1990 годзе.
В 1989 годзе Nirvana стала часткай сіэтлаўскай музычнай сцэны, выпусціўшы на інды-лэйбле Sub Pop дэбютны альбом Bleach. Пасля падпісання кантракту з буйным лэйблам DGC Records Nirvana набыла нечаканы поспех з песняй «Smells Like Teen Spirit» з свайго другога альбому Nevermind, выпушчанага ў 1991 годзе. Пасля гэтага Nirvana увайшла ў музычны мэйнстрым, папулярызаваўшы паджанр альтэрнатыўнага рока, названы гранжам. Курт Кабейн зрабіўся ў вачах СМІ не проста музыкантам, а «голасам пакалення», а Nirvana зрабілася флагманам «пакалення Х». У 1993 годзе выйшаў трэці і апошні студыйны альбом гурта, In Utero, кампазіцыі з якога ў музычны плане моцна адрозніваліся ад папярэдніх работ калектыву.
Нядоўгая, але яркая гісторыя групы перапынілася ў сувязі са смерцю Курта Кабейна 5 красавіка 1994 г, але ў наступныя гады вядомасць каманды толькі расла. У 2002 годзе незавершаны дэмазапіс песні «You Know You’re Right», над якой гурт працаваў незадоўга да смерці Кабейна, заняў першыя радкі сусветных хіт-парадаў. З часу выхаду дэбютнага альбому запісы Nirvana былі прададзеныя ў колькасці больш за 25 мільёнаў асобнікаў у ЗША і больш за 50 мільёнаў па ўсім свеце.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Savage J. Nirvana // Encyclopædia Britannica
- ↑ http://www.popmatters.com/pm/feature/115413-nirvana-bleach/
- ↑ музыка // музыка