Перайсці да зместу

Omphalodes cappadocica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Omphalodes cappadocica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Omphalodes cappadocica (Willd.) DC.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1037336
EOL  5355166
GRIN  t:435070
IPNI  119436-1
TPL  kew-2390478

Omphalodes cappadocica — від шматгадовых раслін сямейства бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна мае гарызантальнае карэнішча з вялікай колькасцю дадатковых каранёў, слабымі тонкімі сцебламі, якія дасягаюць у вышыню 15-30 см, што заканчваюцца друзлымі завіткамі.

Прыкаранёвае лісце буйное, даўжынёй 10 — 20 см, з доўгімі хвосцікамі, пласцінкі яго яйкападобныя, пакрыты кароткімі валасінкамі, з глыбокасэрцападобным аснаваннем і рэзка выбітнымі дугападобнымі бакавымі жылкамі; сцеблавае лісце драбней, сядзячае[1]. Цвіце ў лютым-красавіку.

Omphalodes cappadocica родам з лясоў ніжняга пояса Заходняга Каўказа, але можа выкарыстоўвацца на альпійскіх горках і ва ўмовах Сярэдняй Расіі.

Выкарыстоўваецца ў дэкаратыўным садоўніцтве ў якасці глебапакроўнай расліны.

Зноскі

  1. Пупочник // Энциклопедия декоративных садовых растений (руск.)
  • Пупочник // Энциклопедия декоративных садовых растений (руск.)