Бурачнікавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Boraginaceae)
Перайсці да: рух, знайсці
Бурачнікавыя
Changing Forget-me-not 600.jpg
Незабудка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boraginaceae Juss., 1789

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   31633
NCBI   21571
EOL   4301
GRIN   f:160
IPNI   30000135-2
FW   55752

Бура́чнікавыя (Boraginaceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травяністыя расліны, рэдка паўкусты, кусты, ліяны і дрэвы. Кветкі пераважна двухполыя, з двайным калякветнікам, звычайна сабраныя ў завіток, радзей адзіночныя. Плод у асноўным сухі, дробны (распадаецца ў перыяд выспявання на 4 ці 2 арэшкападобныя долі), у некаторых бурачнікавых плод касцянкападобны, сакаваіты, вельмі рэдка — каробачка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца больш за 100 родаў, звыш 2000 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна ў Міжземнамор'і і на захадзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі найбольш вядомыя агурочнік, верабейнік, жывакост, крывацвет, медуніца, незабудка, сіняк, чарнакорань. Многія віды — пустазелле.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, меданосныя, фарбавальныя, дэкаратыўныя, тэхнічныя, кармавыя і харчовыя расліны. Некаторыя віды ядавітыя для жывёл і чалавека.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У сістэмах класіфікацыі APG II (2003) і APG III (2009) не вызначаны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бурачнікавыя // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.