Open Database License

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ліцэнзія на адкрытую базу дадзеных (Open Database License, ODbL) — публічная ліцэнзія для выкарыстання ў адкрытых базах дадзеных. Ліцэнзія дазваляе карыстальнікам свабодна дзяліцца з іншымі, змяняць, выкарыстоўваць базу дадзеных пры захаванні такіх самых свабод для іншых («распаўсюд на тых жа умовах» — Share Alike). Ліцэнзія ахоўвае існуючыя аўтарскія правы, а таксама правы на базу дадзеных. Бягучая версія ліцэнзіі 1.0 [1]

Гісторыя і распаўсюд[правіць | правіць зыходнік]

Тэкст ліцэнзіі быў распрацаваны ў 2007 годзе юрыстамі Jordan Hatcher і Dr. Charlotte Waelde з Open Data Commons, якая з'яўляецца часткай Фонду адкрытых ведаў (Open Knowledge Foundation).[2]

Найбольшы распаўсюд атрымала ў адкрытым геаінфармацыйным праекце openstreetmap.org, які з 2012 года выкарыстоўвае ODbL замест Creative Commons [3].

На сёння развіццё ліцэнзіі падтрымлівае рух за адкрытыя базы дадзеных.[4]

Структура і характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Ліцэнзія ўлічвае так званыя правы на базу дадзеных sui generis, якія зацверджаны Дырэктывай Еўрасаюза 96/9/ЕС, таксама аўтарскія, сумежныя правы. Варта адзначыць што ліцэнзія не пакрывае аўтарскія правы на сам кантэнт базы дадзеных.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Тэкст ліцэнзіі складаецца з 10 частак.

  1. Вызначэнні і значныя словы
  2. Што ахоплівае гэта Ліцэнзія
  3. Прапаноўваемыя правы
  4. Умовы выкарыстання
  5. Асабістыя немаёмасныя правы
  6. Чэсная дзелавая практыка, выключэнні Базы Дадзеных і іншыя неахопліваемыя правы
  7. Гарантыі і адмовы ад адказнасці
  8. Абмежаванні адказнасці
  9. Спыненне вашых правоў у гэтай ліцэнзіі
  10. Агульнае[1]

Цікава ведаць[правіць | правіць зыходнік]

  • Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння лічыць гэту ліцэнзію не сумяшчальнай з GNU GPL, але не супраць выкарыстання дадзеных атрыманых ад ліцэнзаваных ODbL ліцэнзіяй баз дадзеных.[5]
  • Партал адкрытых дадзеных Непала актыўна выкарыстоўвае гэту ліцэнзію [6]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі