Даўжыня цела 20-25 мм. Насяляюць перш за ўсе на дрэвах і кустах, сілкуюцца пладамі, пялёсткамі і сокам раслін. Працягласць жыцця самак — 7 месяцаў, у самцоў — 5 месяцаў. Самка адкладае да 178 яек у зямлю[1] . Праз 3-4 тыдні вылупляюцца лічынкі белага колеру, вялікія, С-падобныя, без кіпцікаў на нагах, здольныя перасоўвацца на спіне. Развіваюцца ў гніючых раслінных рэштках: гнілой драўніне, кампосце, лясной падсцілцы, глебе.
Жукаў часта ўтрымліваюць у тэрарыуме. Кормяць нарэзанымі бананамі.