Паходзіць з Паўднёвай Амерыкі. На сённяшні дзень распаўсюджаны ў трапічных краінах. Знішчае і выцясняе папуляцыі мясцовых малюскаў[2] і шкодзіць насаджэнням рысу і Colocasia esculenta.
Спажыванне непрыгатаванага малюска прыводзіць да заражэння Angiostrongylus cantonensis і захворвання ангіястрангілёзам.
У краі Ісаан, Тайланд, гэтага малюска збіраюць жанчыны і дзеці на працягу дажджлівага сезону ў сажалках, палях і багністых мясцовасцях. У сухі сезон яго трэба даставаць з-пад глею. Сабраных малюскаў мыюць, прапарваюць і аддзяляюць ад ракавіны. Ядуць са смажаным рысам, перцам, рыбным соусам і лаймам[3].