Бруханогія малюскі
Бруханогія малюскі | |||||||||||||||||
Слімак Cepaea hortensis | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Бруханогія малюскі, або гастраподы, або слімак (Gastropoda ад стар.-грэч.: γαστήρ —"бруха" і стар.-грэч.: Πούς — «нага») — самы шматлікі клас у складзе тыпу Mollusca.
Асноўнай прыкметай бруханогіх малюскаў з’яўляецца торс, гэта значыць паварот вантробнага мяшка на 180°. Акрамя таго, для большасці гастрапод характэрнай прыкметай з’яўляецца наяўнасць турбаспіральнай ракавіны. Адрозніваюцца задняшчэлепныя, пярэдняшчэлепныя і лёгачныя бруханогія.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (вышыня 0,5 мм — 70 см) і формаў (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай-мантыяй, нагі. Галаву ўцягваюць у ракавіну. Нага з поўзальнай падэшвай; плаўнае слізганне па субстраце аблягчаецца сліззю. Органы дыхання — шчэлепы або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з анальнай адтулінай. Сэрца мае жалудачак і 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма незамкнёная, нервовая складаецца з 5 пар нервовых гангліяў (вузлоў). Ёсць органы зроку, раўнавагі, дотыку (шчупальцы), хімічнай адчувальнасці.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Клас уключае каля 60 000-75 000 відаў; на Беларусі — 51 від, найбольш пашыраны балацянікі (Lymnaeidae), бітыніі (Bithynia), жывародкі (Viviparidae), вальваты, вінаградны слімак (Helix pomatia), катушкі (Planorbidae), смаўжы, хмызняковы смоўж (Fruticicola fruticum).
Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]
Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна, апладненне ўнутранае. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і паразіты.
Значэнне ў прыродзе[правіць | правіць зыходнік]
Водныя бруханогія — корм для рыб; удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Некаторыя — аб’ект промыслу, наземныя бруханогія — шкоднікі сельскагаспадарчых культур.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Слімак у гарадскім ландшафце. Цэнтр Мінска, чэрвень 2017
-
Слімак у гарадскім ландшафце. На прыступках дома, ліпень 2017
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ de Blainville M. Gastropoda in Dictionnaire des sciences naturelles, Tome XVIII, 1820, 179–178.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бруханогія малюскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 271. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).