Pony Time
Выгляд
«Pony Time» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Чабі Чэкер | ||||
Бок «А» | «Pony Time» | |||
Бок «А» па-беларуску | «Час поні» | |||
Бок «Б» | «Oh Susannah» | |||
Бок «Б» па-беларуску | «О, Сюзанна» | |||
Выпушчаны | 1961 | |||
Фармат | 7' | |||
Запісаны | 1961 | |||
Жанр | рок-н-рол | |||
Лэйбл | Cameo-Parkway Records[d] | |||
Аўтар песні | Дон Кавэй і Джон Беры | |||
|
||||
|
||||
Чабі Чэкер, храналогія сінглаў | ||||
|
«Pony Time» («Час поні») — песня, выпушчаная Донам Кавэем і Джонам Беры (удзельнікам ранейшай вакальнай групы Кавэя, «The Rainbows»), а запісаная ў 1960 годзе Кавэем і ягонай групай «The Goodtimers».
Але ж песня дасягнула найбольшага поспеху, калі яе перазапісаў у 1961 Чабі Чэкер. У ягоным выкананні яна ўзнялася на #1 у Білборд Хот 100 (гэта быў другі такі ягоны поспех пасле песні «The Twist» у 1960 годзе). Так жа сама гэты хіт трапіў на #1 у Білборд РнБ.[1]
Песня спарадзіла новы танец, поні, танцуючы які выканаўцы выглядалі так, быццам яны скакалі на кані. А фраза «Boogety Shoe» («бугі-башмак») з песні была запазычана Беры Мэнам у ягоны хіт «Who Put the Bomp» (1961).
Зноскі
- ↑ Whitburn, Joel (2004). Top R&B/Hip-Hop Singles: 1942-2004. Record Research. p. 114.