QAnon

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штандар QAnon на мітынгу за Другую Папраўку ў Рычмандзе, 2020 г. Надпіс кажа: «Куды ідзе адзін з нас — туды ідзем усе мы разам»

QAnon (/ˌkjuːəˈnɒn/, тое ж К’юАнон) — гэта тэорыя змовы, якая зарадзілася ў Сеціве і добра папулярная як у Сеціве, так і за яго межамі (апошняе пераважна ў ЗША, сярод праварадыкальных колаў). Яна сцвярджае, што ў свеце існуе сакрэтнае кола дужа ўплывовых сатаністаў-педафілаў-канібалаў у серадзе выбітных грамадзян Заходняга Свету, якія кіруюць міжнароднай сеткай па гандлю дзецьмі для дзіцячай прастытуцыі. Гэтае ж кола, па меркаванні прыхільнікаў К’юАнону, плануе змову супроць 45-га прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які, быццам, хоча знішчыць гэтае кола дзеля дабра ва ўсім свеце. Менавіта ў сэнсе, які, на іх думку, падцвяржае іх тэорыю, прыхільнікі К’юАнону інтэрпрэтуюць шматлікія цытаты Дональда Трампа, у тым ліку і неаднаразова ўжытую ім формулу «Асушыце балота!» («Drain the swamp!»), якой ён шмат разоў намякаў на тое, што плануе разбурыць палітычны істэблішмент у ЗША.

Прыхільнік К’юАнону на маршы ў падтрымку Трампа ў Манчэстэры. На ягонай цішотцы напісана «Мы — К’ю!»

Некалькі вядомых прыхільнікаў К’юАнону, пачынаючы з яе нараджэння, ужо паспелі патрапіць пад суд у ЗША, у тым ліку за хатні тэрарызм. У пракурорскіх колах ЗША тэорыя іншы раз характэрызуецца як «секта» альбо «культ».

Нарадзілася тэорыя К’юАнон на Фарчане ў 2017 годзе.

Вядомыя прыхільнікі QAnon[правіць | правіць зыходнік]