Перайсці да зместу

Дональд Трамп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дональд Трамп
англ.: Donald Trump
Прэзідэнт Дональд Трамп пазіруе для свайго афіцыйнага партрэта ў Белым доме ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, у пятніцу, 6 кастрычніка 2017 года.
Прэзідэнт Дональд Трамп пазіруе для свайго афіцыйнага партрэта ў Белым доме ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, у пятніцу, 6 кастрычніка 2017 года.
38-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
з 6 лістапада 2024
Папярэднік Джозеф Рабінет Байдэн

Нараджэнне 14 чэрвеня 1946(1946-06-14)[1][2][…] (78 гадоў)
Род сям'я Дональда Трампа[d]
Імя пры нараджэнні англ.: Donald John Trump[3]
Бацька Фрэд Трамп[d][2][3]
Маці Мары Эн Мак-Лаўд[d][3]
Жонка Мелання Трамп[4]
Дзеці Дональд Трамп-малодшы[d][5][6][…], Іванка Трамп[d][5][6][…], Эрык Трамп[d][5][6], Ціфані Трамп[5][6] і Уільям Трамп[d][5][6]
Веравызнанне Nondenominational Christianity[d][7]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр навук[d][11] (1968)
Дзейнасць нерухомасць[d], урад, television production[d], палітыка[12] і камерцыя[d][12]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт donaldjtrump.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дональд Джон Трамп (англ.: Donald John Trump; нар. 14 чэрвеня 1946(1946-06-14)[1][2][…], Куінс, штат Нью-Ёрк[2][3]) — амерыканскі бізнесмен, медыямагнат, пісьменнік, палітык і 45-ы прэзідэнт ЗША з 20 студзеня 2017 па 20 студзеня 2021 года. Прэзідэнт «The Trump Organization», якая з’яўляецца асноўнай холдынгавай кампаніяй для яго нерухомасці і іншых бізнес-праектаў.

Нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку, а ў 1968 годзе атрымаў ступень бакалаўра па эканоміцы ва Уортанскай школе бізнесу Пенсільванскага ўніверсітэта. Падчас вучобы ў каледжы працаваў на фірме свайго бацькі Фрэда Трампа, якая займалася нерухомасцю і будаўніцтвам. У 1971 годзе атрымаў кантроль над бізнесам і пазней перайменаваў яго на «The Trump Organization». Падчас сваёй кар’еры пабудаваў вялікую колькасць хмарачосаў, гасцініц, казіно, палёў для гольфа, а таксама іншых аб’ектаў у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, Еўропе і Азіі, многія з якіх названы ў яго гонар, напрыклад жылы комплекс «Trump Place» на Манхэтэне. Намагаўся стаць кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі рэформаў на выбарах 2000 года, але зняўся да пачатку галасавання. Унесены ў спіс 500 самых заможных мільярдэраў свету часопіса «Форбс», ён, а таксама яго бізнес, асабістае жыццё і палітычныя погляды на працягу дзесяцігоддзяў шырока асвятляліся ў сродках масавай інфармацыі. З 2004 да 2015 года быў выканаўчым прадзюсарам і вядучым рэаліці-шоў «Вучань» (англ.: «The Apprentice») на тэлеканале NBC, за што атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы. Меў некалькі камеа ў фільмах і тэлесерыялах, а таксама з’яўляўся на конкурсах прыгажосці «Міс ЗША», якім ён валодаў з 1996 да 2015 года.

Сааўтар кніг па пытаннях бізнэсу, стваральнік «Універсітэта Дональда Трампа». Асобныя яго творы ў перакладзе выдаваліся ў Мінску[13].

У чэрвені 2015 года абвясціў аб уступленні ў барацьбу за пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі і хутка стаў фаварытам на вылучэнне ў кандыдаты. У маі 2016 года яго апаненты па партыі прыпынілі свае перадвыбарныя кампаніі, а ў ліпені 2016 года ён быў афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзідэнты на Рэспубліканскай Нацыянальнай канвенцыі.

Прэзідэнцкая кампанія Трампа атрымала шырокае асвятленне ў СМІ і міжнародную ўвагу. Многія з яго заяў у інтэрв’ю, у твітэры і на мітынгах былі супярэчлівымі альбо непраўдзівымі. Некалькі яго мітынгаў суправаджаліся пратэстамі і беспарадкамі. Пазіцыі Трампа ўключаюць у сябе зніжэнне падаткаў, перагляд амерыкана-кітайскіх гандлёвых здзелак, супрацьдзеянне асобным гандлёвым пагадненням, такім як Трансціхаакіянскае партнёрства і НАФТА, узмацненне выканання законаў аб іміграцыі, у тым ліку будаўніцтва сцяны ўздоўж амерыкана-мексіканскай мяжы, рэформу апекі над ветэранамі, замену Закона аб ахове здароўя і абароне пацыентаў. Падчас праймерыз заклікаў да часовай забароны мусульманскай іміграцыі ў ЗША, але пасля таго, як афіцыйна стаў кандыдатам, змякчыў сваю пазіцыю, заявіўшы, што забарона будзе засяроджана на краінах з праверанай гісторыяй тэрарызму.

8 лістапада 2016 года пасля шэрагу скандалаў і жорсткіх дэбатаў з кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан перамог на прэзідэнцкіх выбарах, хаця фактычна атрымаў меншасць галасоў выбаршчыкаў[14].

Заступіў на пасаду Прэзідэнта ЗША 20 студзеня 2017. Ужо 27 студзеня выдаў указ «Абарона нацыі ад уезду замежных тэрарыстаў у Злучаныя Штаты», якім абмежаваў уезд у ЗША для пэўных катэгорый асоб.

У маі 2018 года 18 кангрэсменаў-рэспубліканцаў падпісалі зварот у Нобелеўскі камітэт, у якім прапанавалі прысудзіць Трампу Нобелеўскую прэмію міру за намаганні, накіраваныя на вырашэнне карэйскага пытання. У снежні 2019 года Трамп стаў трэцім прэзідэнтам у гісторыі ЗША, якія падвергся імпічменту. Рашэнне было прынята з-за сур’ёзных абвінавачванняў у злоўжыванні ўладай і перашкодзе правасуддзю (так званы «Украінгейт»). Быў апраўданы Сенатам па абодвух абвінавачваннях.

Падчас сваёй адміністрацыі прызначыў трох суддзяў у Вярхоўны Суд: Ніла Горсача, Брэта Кавана, Эмі Коні Барэт.

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года саступіў дэмакрату Джо Байдэну. Не згадзіўся з паражэннем. Прыхільнікі Дональда Трампа ў ходзе пратэстаў з патрабаваннем прызнаць яго перамогу часова захапілі будынак Капітолію 6 студзеня 2021 года. Шматлікія дзяржаўныя дзеячы ЗША абвінавацілі яго ў падбухторванні да гвалту. Адзіны прэзідэнт у гісторыі ЗША, якому Палата прадстаўнікоў Кангрэса аб’яўляла імпічмент двойчы. 20 студзеня Дональд Трамп пакінуў Белы дом, яго прэзідэнцтва скончылася.

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на наступных прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. 13 ліпеня 2024 года на перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі на Трампа быў здзейснены замах, ён атрымаў лёгкае кулявое раненне вуха.

5 лістапада 2024 года атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах. У снежні часопіс «Time» назваў Дональда Трампа чалавекам года.

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б в г д The Jamaica Hospital Certificate of Birth
  3. а б в г д Certificate of Birth Registration Праверана 26 лістапада 2016.
  4. https://www.hollywoodreporter.com/features/trumps-wedding-melania-bill-hill-880088
  5. а б в г д President Donald J. Trump — 2017. Праверана 20 студзеня 2017.
  6. а б в г д Familypedia — 2004. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  7. https://www.christianitytoday.com/news/2020/october/trump-nondenominational-presbyterian-religious-eisenhower.html
  8. Bush says Trump was a Democrat longer than a Republican 'in the last decade' — 2015. Праверана 16 лістапада 2016.
  9. Forbes / S. ForbesNYC: Forbes, 1917. — ISSN 0015-6914 Праверана 26 сакавіка 2022.
  10. SAG-AFTRA Statement on Donald J. Trump’s Resignation from the Union — 2021. Праверана 27 верасня 2022.
  11. Yes, Donald Trump really went to an Ivy League schoolWashington Post, 2015. Праверана 6 сакавіка 2016.
  12. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  13. http://belisrael.info/?p=8403
  14. http://nashaniva.by/?c=ar&i=180233
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дональда Трампа