Перайсці да зместу

Robert Bosch GmbH

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Robert Bosch GmbH
Тып Прыватная кампанія
Заснаванне 1886
Заснавальнікі Robert Bosch[d]
Краіна
Размяшчэнне Герлінген, Сцяг Германіі Германія
Адрас
Ключавыя постаці Франц Ферэнбах
Галіна электратэхніка, машынабудаванне
Прадукцыя електрарухавікі, індустрыяльная і бытавая тэхніка, інструменты, аўтамабільныя вузлы
Абарот
  • ▲91 млрд € (2025)[5]
Аперацыйны прыбытак
  • ▲4,5 млрд € (2023)[5]
Чысты прыбытак
  • ▼1,8 млрд € (2025)[5]
Актывы
  • ▲116 млрд € (2025)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • ▼413 000 чал. (2025)[5]
Дэвіз Technik fürs Leben і Invented for Life
Даччыныя кампаніі асноўныя: BSH Bosch und Siemens Hausgeräte
Bosch Engineering
Bosch Thermotechnik
Bosch Solar Energy
Bosch Rexroth
Robert Bosch Hausgeräte
і інш.
Сайт www.bosch.de

Robert Bosch GmbH (Ро́берт Бош ГмбХ) або проста Bosch (Бош) — нямецкая электратэхнічная і машынабудаўнічая фірма, вытворца электра-механічнай індустрыяльнай і бытавой тэхнікі.

З'яўляецца адным з найбуйнейшых у Еўропе вытворцам прадукцыі ў наступных галінах: машынабудаванне, аўтамабільныя вузлы і камплектуючыя, вытворчасць інструментаў, дыягнастычных і кіруючых механізмаў і прылад; будаўнічая і бытавая тэхніка; цеплавая і салярная тэхніка, сістэмы сувязі і бяспекі. Форма ўласнасці — Таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Кампанія была заснавана нямецкім прадпрымальнікам і інжынерам Робертам Бошам у 1886. Штаб-кватэра размешчана ў горадзе Герлінгене, Германія, недалёка ад Штутгарту.

У 2011 годзе кампанія Bosch ўклала ў навуковыя даследаванні і распрацоўкі больш 4,2 млрд еўра, а таксама падала заяўкі на атрыманне больш 4100 патэнтаў па ўсім свеце. Больш за 300 000 супрацоўнікаў забяспечылі ў фінансавым 2011 годзе аб'ём прадажаў у 51,5 млрд еўра.

У групу кампаній Bosch уваходзяць Robert Bosch GmbH і больш за 350 даччыных прадпрыемстваў і рэгіянальных кампаній прыблізна ў 60 краінах. Разам з партнёрамі ў сферы продажаў і абслугоўвання кампанія Bosch прадстаўлена амаль у 150 краінах.

З 1 ліпеня 2012 старшынёй праўлення з'яўляецца Фолькмар Дэннер (Volkmar Denner).

Зноскі

  1. ↑ https://web.archive.org/web/20170706222535/https://assets.bosch.com/media/global/bosch_group/our_figures/pdf/bosch-annual-report-2016.pdf
  2. ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/robert-bosch-gmbh?rid=8999533555-91
  3. ↑ Bureaulijst NVTL 2026 — (untranslated), 2026. Праверана 10 верасня 2026.
  4. ↑ https://www.bosch.com/corporate-information/ Праверана 27 красавіка 2022.
  5. 1 2 3 4 5 Bosch Annual Report