Шчаўе лжэсаланчаковае

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Rumex pseudonatronatus)
Jump to navigation Jump to search
Шчаўе лжэсаланчаковае
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rumex pseudonatronatus

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  504917
NCBI  2071532
EOL  485401
IPNI  697425-1
TPL  kew-2424835

Шчаўе лжэсаланчаковае[3] (Rumex pseudonatronatus) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Сярэдняй Азіі, Сібіры.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна. Сцябло прямое, 100—120 см вышынёй. Пласцінкі ніжняга лісця ланцэтныя або лінейна-ланцэтныя, 10-30 × 1.5-5 см, паступова завостраныя, ля аснавання часам клінаватыя, па краі кучаравыя. Верхняе лісце больш вузкае і кароткае[4].

Суквецці вузка мяцёлкавае, з коса ўверх накіраванымі галінамі. Кветаножкі ў сярэдняй або ніжняй частцы з патоўшчаным сучляненнем. Унутраныя лісточкі калякветніка пры пладах амаль круглявыя, 3-4.3 мм у даўжыню і ў шырыню, ля аснавання трохі сэрцападобныя, на верхавіне адцягнутыя, амаль цэльнакрайнія. Плады 2.1-2.3 × 1.2 мм, чырванавата-бурыя[4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (у тым ліку Украіна), Сярэдняй Азіі, Сібіры; інтрадукаваны ў Вялікабрытанію, пд. Канады і пн. ЗША[5][6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 www-sbras.nsc.ru. (руск.) 
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.) 
  6. bgbm.org. (англ.)