Перайсці да зместу

SVT1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SVT1
Краіна Сцяг Швецыі Швецыя
Мова вяшчання шведская
Фармат выявы 576i (SDTV) (1956-)
720p (HDTV) (2010-)
Дата пачатку вяшчання 4 верасня 1956 года
Уладальнік Sveriges Television
Раннія назвы Radiotjänst TV (1956-1957)
Sveriges TV
(1957-1969)
TV1 (1969-1987)
Kanal1 (1987-1996)
Роднасныя каналы SVT2, SVTB, SVTK, SVT24
Сайт svt.se

SVT1 — асноўны тэлеканал шведскага грамадскага вяшчальніка Sveriges Television у Швецыі.

Канал пачаў вяшчанне ў 1956 годзе і быў вядомы як Radiotjänst TV. Праз год ён быў перайменаваны ў Sveriges Radio TV. У 1969 годзе быў запушчаны другі тэлеканал TV2, і існуючы канал стаў TV1. Абодва каналы сталі часткай Sveriges Television (SVT) 1 ліпеня 1979 года.

Калі SVT рэарганізаваў дзве станцыі ў 1987 годзе, TV1 пачала трансляваць толькі праграмы, створаныя ў Стакгольме. У 1996 годзе каналы былі зноў рэарганізаваны і перайменаваны ў SVT1 і SVT2. Наступная рэарганізацыя адбылася ў 2001 годзе. Яе асноўная мэта заключалася ў тым, каб зрабіць SVT1 самым папулярным тэлеканалам у Швецыі.

Асноўныя забаўляльныя шоў SVT, найбольш папулярныя з якіх — Melodifestivalen, Så ska det låta і På spåret — трансліруюцца на гэтым канале. З 2006 года SVT1 адстае ад свайго камерцыйнага суперніка, TV4, з пункту гледжання долі аўдыторыі (22,2 % для TV4, 19 % для SVT1).