Тэлебачанне высокай выразнасці
Тэлебачанне высокай выразнасці (англ.: High-Definition Television, скар. HDTV) — стандарты тэлебачання высокай выразнасці праз кабельнае сеціва, спадарожнік і г.д.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўка аналагічных сістэм
[правіць | правіць зыходнік]У 1949 г. Францыі пачалося манахромнае вяшчанне з cістэмай 768i на першым французскім тэлеканале. Вяшчанне было спыненае ў 1985 г.
У 1954 г. у Савецкім Саюзе быў распрацаваны Трансфарматар. Гэта была першая 1, 125-і лінейная высокаякасная сістэма. Але праект ніколі не выкарыстоўваўся.
У 1969 г. Японская дзяржаўная карпарацыя NHK пачала трансляцыю тэлебачання высокай выразнасці з суадносінамі бакоў 5:3, у той час, калі стандартам з'яўлялася 4:3. Выпрабаванне спадарожніка пачалося ў 1989 г. і працягнула рэгулярныя тэставанні ў 1991 годзе. Рэгулярнае вяшчанне у BS-9ch пачалося 25 лістапада 1994 г.
У 1981 г. сістэма MUSE была дэманстравана ў ЗША, якая выкарыстоўвала тыя ж суадносіны, што і ў Японіі. Пасля дэманстрацыі, прэзідэнт Рональд Рэйган(які быў пад спрыяльным уражаннем) абвясціў сістэму «пытаннем нацыянальнага інтарэсу», каб увесці ў ЗША тэлебачнне высокай выразнасці.
Беларусь пакуль у гэтым пытанні не зацікаўленая.
Узыход лічбавага сціску
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы з 1972 года, радыё-тэлекамунікацыйны сектар МКЭ (МКЭ-R) працуе над стварэннем аналага HDTV. Гэтая рэкамендацыя не падыходзіць да вяшчання палос, якія могуць дасягнуць хатніх карыстальнікаў. Стандартызацыя MPEG-1 у 1993 годзе і прывяло да прыняцця рэкамендацый МКЭ-R BT.709. У чаканні гэтых стандартаў арганізацыяй DVB быў сфармаваны саюз вяшчальнікаў-вытворцаў бытавой электронікі і рэгулюючых органаў. DVB распрацоўвае і ўзгадняе спецыфікацыі, якія афіцыйна стандартызаваная ETSI.
Абазначэнні
[правіць | правіць зыходнік]Вяшчанне HDTV суправаджаецца з трыма галоўнымі параметрамі:
- Памер кадра ў пікселах(ПКП) вызначаецца як колькасць пікселаў па гарызанталі × колькасць пікселаў па вертыкалі. Напрыклад 1280×720 ці 1920×1080. Часта колькасць пікселяў па гарызанталі разумеецца з кантэксту, і адсутнічае, як у выпадку з дазволам 720p і 1080p.
- Разгортка атаясамліваецца з літарай p для прагрэсіўнай разгорткі або і для празрадкоўнай разгорткі.
- Чашчыня кадраў вызначаецца як і лік кадраў у секунду (ЛКС). Выкарыстоўваецца для празрадковых сістэм як нумар радкоў у секунду.