Satyrium w-album

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Satyrium w-album
White Letter Hairstreak.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Satyrium w-album

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4051060

Satyrium w-album — дзённы матылёк сямейства блакітніц. Этымалогія лацінскай назвы: W-album (з лацінскай) — В-белае; назва была дадзена па адметнай візуальнай прыкмеце — белай перавязі на ніжнім баку задняга крыла.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Kagacsevbeni-adana-saimbeyli-10tem2011.jpg

Даўжыня пярэдняга крыла — 14-16 мм. Крылы зверху бурага колеру. Заднія крылы з ніткападобным хвосцікам, на ніжнім баку шэрага колеру з белай постдыскальнай лініяй, выгнутай ў форме лацінскай літары «W», і з чырвонай субмаргінальнай паласой.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Пярэдняя Азія, Паўднёвы Урал, Забайкалле, Прыамур'е, Прымор'е, паўночны ўсход Кітая, Карэя, Японія. Рэдкі і лакальны ў Прыбалтыцы. Таксама рэдкі і лакальны ў лясной паласе еўрапейскай часткі Расіі.

Сустракаецца на лясных ўзлесках, палянах, лясных высечках, па абочынах дарог, забалочаных і сырых лугах, па берагах рэк і ручаёў. Ва ўмовах Беларусі і Украіны часта прымеркаваны да антрапагенных ландшафтаў: садоў, паркаў, лесапасадак і лесапалос.

Зноскі