Перайсці да зместу

Scienco kaj Kulturo

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Scienco kaj Kulturo
Арыгінальная
назва
Scienco kaj kulturo[1]
Тып часопіс
Заснавальнік Усходне-Еўрапейскае аддзяленне Міжнароднай Акадэміі Навук Сан-Марына
Выдавец Адвокатское бюро г. Москвы «Шило и партнёры»
Краіна  Расія
Галоўны рэдактар Дзмітрый Шаўчэнка
Тэматыка міжнародны часопіс на мове эсперанта аб актуальных праблемах навукі, аб культуры і літаратуры
Мова эсперанта
Перыядычнасць раз у два месяцы
Аб’ём 50 стар.
Галоўны офіс Адвокатское бюро г. Москвы «Шило и партнёры», 127550, Москва, Дмитровское ш., д. 27, корп. 1, оф. 2131
Тыраж 200 асобнікаў
ISSN 2227-2704
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Scienco kaj Kulturo — міжнародны часопіс на мове эсперанта аб актуальных праблемах навукі, аб культуры і літаратуры. Часопіс выдаецца ў Расіі і распаўсюджваецца па падпісцы ў 24 краінах.

Часопіс заснаваны ў 1995 годзе, першы нумар выдадзены ў верасні 1995 г. Усяго станам на люты 2013 года выдадзена 105 нумароў.

У перыяд з 1995 па 2011 гг. часопіс выдаваўся Еўрапейскім Універсітэтам Права JUSTO, з 2012 г. Адвакацкім бюро г. Масквы «Шило и партнёры».

Адказны рэдактар (з 1995 па 2012 гг.) — Уладзімір Самадай, выдатны савецкі і расійскі эсперантыст, перакладчык, паэт, Ганаровы член Сусветнай арганізацыі эсперанта. З 2013 г. часопіс рэдагуе Дзмітрый Шаўчэнка, расійскі эсперантыст, прафесійны журналіст, член праўлення Сусветная асацыяцыя эсперантыстаў-журналістаў.

З 1995 па 2011 гг. — афіцыйны часопіс Еўрапейскага Універсітэта Права JUSTO (Масква) і Міжнароднай Акадэміі Навук Сан-Марына.

У часопісе публікуюцца матэрыялы на разнастайныя навуковыя і культурныя тэмы, напісаныя эсперантыстамі і неэсперантыстамі, матэрыялы аб гісторыі эсперанта-руху, выдатных дзеячах эсперанта-руху.

Кожны нумар часопіса ўтрымлівае 48 чорна-белых старонак і чатыры поўнакаляровыя старонкі вокладкі высокай паліграфічнай якасці. 24 старонкі кожнага нумара прысвечаны літаратуры: прозе і паэзіі ў арыгінале і перакладзе, рэцэнзіям, гумарэскам і разнастайным ілюстрацыям.

«Scienco kaj Kulturo» публікуе таксама і невялікія творы замежных аўтараў — вучоных і літаратараў.

Зноскі