September (спявачка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
September
Імя пры нараджэнні шведск.: Petra Linnea Paula Marklund
Род дзейнасці спявачка, кампазітарка, тэлевядучая
Дата нараджэння 12 верасня 1984(1984-09-12)[1][2][…] (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Сайт petramarklund.se (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петра Лінея Паўла Марклунд (швед. Petra Linnea Paula Marklund, нар. 12 верасня 1984, Стакгольм, Швецыя), таксама вядомая як September — шведская спявачка, кампазітар, аўтар песень, музычны прадзюсар і тэлевядучая. Пад імем September ў 2003 годзе выйшаў дэбютны сінгл «La La La (Never Give It Up)», які ўвайшоў у першы альбом пад назвай September, выпушчаны ў 2004 годзе.

У 2005 годзе выйшаў другі альбом September In Orbit, сінглы «Sattelites» і «Cry For You» сталі міжнароднымі хітамі. September стала першым шведскім артыстам у ЗША (з часоў Ace of Base), продажы песні ў якога перавысілі звыш 500 тыс. копій, такі вынік у сінгла «Cry For You», якому быў прысвоены залаты статус.

У 2007 годзе выходзіць трэці альбом Dancing Shoes, а песні «Can not Get Over», «Until I Die», «Because I Love You» таксама сталі паспяховымі за межамі Швецыі.

Восенню 2010 года September прыняла ўдзел у шведскім музычным шоў «Så mycket bättre», дзе прадставіла сваю танцавальную версію шведскай рэп-песні «Mikrofonkåt» выканаўцы Petter, якая стала нумарам адзін у Швецыі і ўтрымлівала такі вынік 11 тыдняў запар.

Апошні англамоўны альбом Love CPR пад імем September выйшаў у 2011 годзе і дэбютаваў з залатым статусам продажаў на першым месцы ў Швецыі, пазней атрымаўшы двайны плацінавы статус. Сінглы «Me & My Microphone» (англамоўная версія «Mikrofonkåt») і «Party in My Head» мелі поспех на амерыканскім радыё.

У 2012 годзе спявачка выпускае першы на шведскай мове альбом Inferno пад сваім імем Petra Marklund. Сінгл «Händerna mot himlen» стаў гучным хітом у Швецыі, маючы на ​​сённяшні дзень 6 плацінавых статусаў.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Petra Marklund (Artist från Enskede)
  3. Marklund, Petra Linnea Paula // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 1 студзеня 2023.