Shaman King

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Shaman King, таксама Кароль шаманаў (яп. シャーマンキング Ся:ман Кінгу)манга Хіраюкі Такэй, якая выдавалася з 1998 да 2004 года ў часопісе Weekly Shōnen Jump.

Выдавецтва Shueisha выпусціла мангу ў 32 тамах, у якіх гісторыя заставалася незавершанай, але ў ходзе Jump Fest 2008 было абвешчана аб новым выданні ўсёй серыі. Новая версія Shaman King Kanzen-Ban выйшла ў 27 тамах і ўключала ў сябе дадатковыя главы і завяршэнне сюжэту ўсёй гісторыі. Таксама для новага выдання былі перамаляваны кадры раней выпушчаных глаў у лепшай якасці без змены сюжэту.

Па матывах мангі з 4 ліпеня 2001 года — 25 верасня 2002 года выйшаў анімэ-серыял ад студыі Xebec у супрацоўніцтве з TV Tokyo. 12 чэрвеня 2020 года быў анансаваны перазапуск анімэ-серыяла, які будзе поўнай адаптацыяй арыгінальнага сюжэту мангі. Пачаў выходзіць у эфіры з 1 красавіка 2021 года, плануецца выпусціць 52 серыі.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Кожныя 500 гадоў зорка лёсу, Лага, праносіцца па небе і апавяшчае ўсіх шаманаў свету, што пачаўся Вялікі Турнір Шаманаў. Але зорку лёсу заўсёды суправаджае Рага, якая нясе свеце разбурэнне і хаос.

Шаманы здольны бачыць духаў і змагацца разам з імі як адзінае цэлае. Той шаман, які пройдзе ўсе выпрабаванні і бойкі Турніру, стане Каралём Шаманаў, і зможа аб'ядноўваецца з Каралём Духаў, самым вялікім і моцным Духам у свеце. У адзінстве з ім чалавек становіцца настолькі магутным, што можа кіраваць усім жыццём на зямлі.

Галоўны герой Йо паходзіць са старажытнага з роду Асакура. Да пачатку турніру Йо у выніку розных супадзенняў заводзіць сяброў-шаманаў, а таксама звычайнага падлетка Манту, які становіцца яму лепшым сябрам. Калі на небе з'яўляецца зорка Лага, ён вырашае прыняць удзел у турніры.

Праз нейкі час Йо даведваецца пра свайго брата Хао Асакура. Гэта старажытны шаман, тэлепат і прадказальнік, які кожны турнір шаманаў перараджаецца і намагаецца атрымаць перамогу на турніры. Яго мэта — знішчыць чалавецтва, бо ён лічыць, што чалавецтва губіць планету. Ён лічыць, што толькі Каралеўства шаманаў, створанае і кіраванае ім, будзе існаваць у гармоніі і згодзе з прыродай.

Коштам неймаверных намаганняў Хао быў пераможаны два разы, 1000 і 500 гадоў назад. Але пасля кожнай рэінкарнацыі ён становіцца ўсё больш магутным, з ім усё цяжэй справіцца. У гэты раз ён адрадзіўся ў старажытнай шаманскай дынастыі Асакура, і яго брат Йо з духам Амідамару павінны супрацьстаяць яму.

Іншыя звязаныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Butsu Zone — манга пра хлопчыка Будду, які сышоў на зямлі, каб навучыць Будду Міроку, якой аказваецца сірата Саці. Перадгісторыя Саці Сайган з апошніх глаў асноўнай мангі.
  • Itako no Anna — невялікая гісторыя аб дзяцінстве Анны, лепшай сяброўкі і нявесты Йо.
  • Mappa Douji — манга пра дзяцінства Хао ў першым жыцці.
  • Relax — дадатковая глава аб чальцах каманды Хао на Турніры Шаманаў.
  • Kokkuri Angel Cupid Tamao — манга пра сяброўкі Йо, Тамао, і яе духаў.
  • Funbari no Uta — манга аб падзеях пасля Турніра Шаманаў, калі ўсе героі зрабіліся сталей на 7 лет.
  • Shaman King — Flowers — манга аб падзеях, якія ідуць праз 10 гадоў ад сканчэння «Shaman King Kang Zeng Bang» і расказвае аб сыне Йо, Ханне Асакура.
  • Shaman King Remix Tracks — дадатковыя матэрыялы аб персанажах.
  • Miki’s Life — падзеі за 12 лет да пачатку асноўнай мангі, гісторыя аб сустрэчы бацькоў Йо, Кейко і Мікіхісы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.