Перайсці да зместу

Simaroubaceae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Simaroubaceae

Ailanthus altissima
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Simaroubaceae DC. (1811), nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28825
NCBI  23808
GRIN  f:1036
IPNI  30000524-2
FW  55728

Simaroubaceae (Simaroubaceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Sapindales. Уключае ў сябе каля 20 родаў і 200 відаў дрэў, кустоў і паўкустоў, якія растуць у трапічных, радзей ва ўмераных абласцях планеты.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Для прадстаўнікоў сямейства характэрныя чарговае, радзей супраціўнае, пёрыстае ці простае лісце, без прылісткаў. Іх кветкі, у асноўным, дробныя аднаполыя, сабраныя ў мяцёлкі або гронкі. Будова і форма пладоў разнастайная, але ўсе яны маюць вельмі тонкі эндасперм або не маюць яго зусім. Сустракаюцца ягадападобныя, касцянкападобныя, крылаткападобныя і каробачкападобныя плады.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Многія віды ўтрымліваюць у кары і драўніне горычы, якія выкарыстоўваюцца як лекавыя і танізавальныя сродкі. Асабліва вядомыя ў гэтым дачыненні віды роду Quassia. Від Ailanthus altissima валодае здольнасцю да хуткай натуралізацыі, дзякуючы чаму атрымаў рэпутацыю міжнароднага гарадскога пустазелля.

Сямейства ўключае 21 род[1]:

Выключаныя роды

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  2. GRIN genera sometimes placed in Simaroubaceae(недаступная спасылка). GRIN. United States Department of Agriculture. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2004. Праверана 1 красавіка 2012.