Malus bhutanica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Sorbus bhutanica)
Malus bhutanica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malus bhutanica (W.W.Sm.) J.B.Phipps (1994)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
GRIN  t:450248
IPNI  977337-1
TPL  rjp-38964

Malus bhutanica — від невысокіх кустоў або дрэў роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Арэал віду ўключае Бутан, а таксама тэрыторыю Кітая — Тыбецкая аўтаномная акруга і правінцыі Ганьсу, Шэньсі і Сычуань.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кветкі сметанкова-белыя, злёгку духмяныя, распускаюцца ў маі. Плады грушападобнай формы, чырвонага або жоўтага колеру. Лісце сярэдняй велічыні, летам зялёнае, а ўвосень прыемных адценняў. Вышыня — ад 3 да 4 метраў. Крона — ад 3 да 4 метраў[3].

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню апісаны як Pyrus bhutanica W.W.Sm., 1911. У 1994 годзе Джэймсам Фіпсам (James Bird Phipps) былі апублікаваныя вынікі даследавання, на падставе якіх ён зрабіў выснову, што Pyrus bhutanica — той жа від, што і Malus toringoides (Rehder) Hughes, 1920, і, адпаведна гэтаму, увёў новую назву Malus bhutanica (новая камбінацыя, comb. nov.)[4]. Такі погляд на гэты таксон, аднак, не з’яўляецца агульнапрызнаным: у базе дадзеных The Plant List назва Malus bhutanica (W.W.Sm.) J.B.Phipps мае статус unresolved name, то ёсць адносна яе нельга адназначна сказаць, ці варта яе выкарыстоўваць як назву самастойнага віду альбо варта звесці яго ў сінаніміку іншых таксонаў[5], у той час як назва Malus toringoides (Rehder) Hughes з’яўляецца прызнанай (статус accepted name)[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. MALUS Архівавана 17 лютага 2011.
  4. J. B. Phipps. Malus bhutanica — comb. nov. Edinburgh Journal of Botany / Volume 51 / Issue 01 / March 1994, pp 99-101
  5. Malus bhutanica: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 27 снежня 2017)
  6. Malus toringoides: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 27 снежня 2017)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]