KG Mobility

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з SsangYong Motor Company)
KG Mobility
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 4 сакавіка 1954
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць[d]
Прадукцыя аўтамабіль
Матчына кампанія KG Group[d]
Сайт smotor.com/en/ind… (англ.)

KG Mobility — паўднёвакарэйскі вытворца аўтамабіляў. Належыць кангламерату KG Group  (англ.). Заснаваны ў 1954 годзе. З 1988 па 2023 год меў назву SsangYong.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія была заснаваная ў 1954 годзе (тады яна звалася Ha Dong-hwan Motor Company) і пачала сваю дзейнасць з вытворчасці вайсковых пазадарожнікаў Jeep. У 1977 назва зменена Dong-A Motor. У гэты час кампанія займалася вытворчасцю аўтобусаў, грузавікоў і спецтэхнікі.

Лагатып SsangYong Motor Company

У 1986 годзе перайшла пад кантроль карпарацыі Ssangyong Business Group, а ў 1988 змяніла назву на SsangYong Motor. SsangYong у перакладзе з карэйскага — два цмока. У 1988 пачынаюцца продажы пазадарожніка Korando Family. У 1991 годзе пачалося тэхналагічнае супрацоўніцтва з карпарацыяй Daimler-Benz. У 1993 годзе 5 % акцый кампаніі была набыта карпарацыяй Daimler-Benz, стартавала вытворчасць пазадарожніка Musso.

1997—2009[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 кантрольны пакет акцый кампаніі быў набыты іншым карэйскім аўтавытворцам Daewoo Motors. У 2000 годзе фінансавы крызіс вымусіў кампанію Daewoo прадаць свой пакет.

Да 2009 года 51% акцый SsangYong Motor Company прыналежала кітайскай аўтамабільнай карпарацыі SAIC.

2011—2021[правіць | правіць зыходнік]

З 2011 года 74,65% акцый кампаніі належалі індыйскай карпарацыі Mahindra & Mahindra.

Пачынаючы з 2017 года SsangYong несла страты: 2017 — –65,3 млрд вон, 2018 — –64,2 млрд., 2019 — –282 млрд. У снежні 2020 года савет дырэктараў кампаніі падаў у суд Сеула заяву аб банкруцтве[1].

У 2021 годзе продажы аўтамабіляў знізіліся да 84 496 адзінак (–21% адносна 2020 года)[2].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып KG Mobility

У студзені 2022 года было падпісана пагадненне, паводле якога за 305 мільярдаў вон (254,65 млн. долараў) долю, якая належыць Mahindra, набываў кансорцыум на чале з паўднёвакарэйскім вытворцам электрамабіляў Edison Motors[2]. Пры падпісанні кансорцыум заплаціў каля 10 працэнтаў ад кошту пакупкі, але да 25 сакавіка не выплаціў рэшту ў 274,3 мільярда вон (224 мільёны долараў) і ў выніку кантракт быў скасаваны[3].

У чэрвені 2022 года суд па справах аб банкруцтве ў Сеуле абраў у якасці канчатковага прэтэндэнта на пакупку кансорцыум на чале з хімічным кангламератам KG Group  (англ.), які ў межах заяўкі на набыццё SsangYong супрацоўнічаў з інвестыцыйным фондам Pavilion Private Equity Fund[4]. У жніўні Камісія па справядлівым гандлі  (англ.) ўхваліла набыццё KG Group кантрольнага пакета акцый[5].

У канцы снежня 2022 года новы ўладальнік абвясціў аб запланаваным рэбрэндынгу. Такое рашэнне прэзідэнт KG Group Квак Чжэ Сун патлумачыў жаданнем парваць з «праблемным іміджам кампаніі»[6]. 22 сакавіка 2023 года SsangYong Motor Company была перайменавана ў KG Mobility. Новыя аўтамабілі будуць выпускацца пад маркай «KG»[7].

Мадэльны шэраг[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. SsangYong Motor under bankruptcy court has 3 months to settle debt issues (англ.). pulsenews.co.kr (22 снежня 2020). Праверана 22 снежня 2020.
  2. а б S.Korea's SsangYong Motor sold for $255 mln to local consortium(англ.), Reuters (10 студзеня 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  3. SsangYong rescue deal collapses(англ.), autonews.com (29 сакавіка 2022). Праверана 1 красавіка 2022.
  4. South Korean Court Picks KG Group Consortium as Final Bidder for SssangYong Motor(англ.), The Wall Street Journal (28 чэрвеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2023.
  5. Regulator approves SsangYong takeover by KG Group(англ.), just-auto.com (24 жніўня 2022). Праверана 22 сакавіка 2023.
  6. SsangYong Motor to change name to KG Mobility(англ.), The Korea Herald (22 снежня 2022). Праверана 22 сакавіка 2023.
  7. Die SsangYong Motor Company nennt sich jetzt KG Mobility(ням.), de.motor1.com (22 сакавіка 2023). Праверана 22 сакавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]