TERYT

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

TERYT (Krajowy Rejestr Urzędowy Podziału Terytorialnego Kraju) — афіцыйны дзяржаўны рэестр тэрытарыяльнага падзелу ў Польшчы, які знаходзіцца ў вядзенні Галоўнага статыстычнага ўпраўлення — польск.: Główny Urząd Statystyczny (GUS)).

TERYT быў уведзены распараджэннем Савета міністраў ад 25 снежня 1998 года апублікаваным у Весніку законаў (польск.: Dziennik Ustaw) № 157 п. 1031. Утрымлівае сістэмы:

  • ідэнтыфікатараў і назваў адзінак адміністрацыйнага падзелу TERC10
  • ідэнтыфікатараў і назваў мясцовасцяў SIMC10
  • статыстычных раёнаў і рэгістрацыйных акруг BREC10
  • адраснай ідэнтыфікацыі вуліц, нерухомасці, будынкаў і кватэр NOBC10.

Ідэнтыфікатары рэестру TERYT з'яўляюцца абавязковым стандартам тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі для ўпраўленняў, якія вядуць дзяржаўныя рэестры, ужываюцца ў дзяржаўнай статыстыцы, а таксама даюць магчымасць інтэграцыі даных.

Рэестр з'яўляецца публічным. Даныя з яго падаюць ваяводскія статыстычныя ўпраўленні і ДСУ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]