TLE

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

TLE (скарочана ад анг. two-line element set, двухрадковы набор элемэнтаў) — двухрадковы фармат дадзеных, што ўяўляе сабой набор элементаў арбіты для спадарожніка Зямлі.

Фармат TLE быў вызначаны групоўкай NORAD і, адпаведна, выкарыстоўваецца ў NORAD, NASA і іншых сістэмах, якія ўжываюць дадзеныя групоўкі NORAD Для вызначэння месцазнаходжання пэўных касмічных аб’ектаў. Мадэль SGP4/SDP4/SDP8 можа скарыстаць фармат TLE для вылічэння дакладнага становішча спадарожніка ў пэўны час. Арбітальныя элементы вызначаюцца для многіх тысяч касмічных аб’ектаў з базы дадзеных NORAD і вольна шырацца для далейшага выкарыстання ў Інтэрнэце. TLE заўсёды складаецца з двух радкоў фарматаванага тэксту. Апроч таго, ім можа папярэднічаць радок з назвай аб’екта.

Форма дадзеных[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзены прыклад TLE для аднаго з модуляў Міжнароднай касмічнай станцыі і яго расшыфроўка.

ISS (ZARYA)             
1 25544U 98067A   08264.51782528 -.00002182  00000-0 -11606-4 0  2927
2 25544  51.6416 247.4627 0006703 130.5360 325.0288 15.72125391563537

Загаловак (неабавязковы радок)[правіць | правіць зыходнік]

Загаловак
Нумар Вочка Зьмест Прыклад
1 01-24 Назва ISS (ZARYA)

Першы радок (абавязковы)[правіць | правіць зыходнік]

Першы радок
Нумар Вочка Зьмест Прыклад
1 01-01 Нумар радка 1
2 03-07 Нумар спадарожніка ў базе дадзеных NORAD 25544
3 08-08 Класіфікацыя(U=Unclassified — не сакрэтны) U
4 10-11 Міжнароднае пазначэньне (дзьве апошнія лічбы года запуску) 98
5 12-14 Міжнароднае пазначэньне (нумар запуска сёлета) 067
6 15-17 Міжнароднае пазначэньне (частка запуску) A
7 19-20 Рок эпохі (дзьве апошнія лічбы) 08
8 21-32 Час эпохі (цэлая частка — нумар дня ў годзе, дробавая — частка дня) 264.51782528
9 34-43 Першая вытворная ад сярэдняга руху (паскарэньне), дзелёная на два [віток/дзень²] -.00002182
10 45-52 Другая вытворная ад сярэдняга руху, дзелёная на шэсць (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) [віток/дзень³] 00000-0
11 54-61 Каэфіцыент тармажэньня B* (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) -11606-4
12 63-63 Спрадвечна — тыпы эфемерыд, зараз — заўсёды лік 0 0
13 65-68 Нумар (версія) 292
14 69-69 Кантрольная сума па модулі 10 7

Другі радок (абавязковы)[правіць | правіць зыходнік]

Другі радок
Нумар Вочка Зьмест Прыклад
1 01-01 Нумар радка 2
2 03-07 Нумар спадарожніка ў базе дадзеных NORAD 25544
3 09-16 Нахіленьне арбіты ў градусах 51.6416
4 18-25 Даўгата ўзыходнага вузла ў градусах 247.4627
5 27-33 Эксцэнтрысітэт (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) 0006703
6 35-42 Аргумент перыцэнтра ў градусах 130.5360
7 44-51 Сярэдняя анамалія ў градусах 325.0288
8 53-63 частасць абегаў [віток/дзень] 15.72125391
9 64-68 Нумар вітка на момант эпохі 56353
10 69-69 Кантрольная сума па модулі 10 7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Trackingprogramme und TLE-Quellen (англ.)
  2. Models for Propagation of NORAD Element Sets (pdf-Datei, englisch; 485 kB)
  3. NASA: Definition of Two-line Element Set Coordinate System Архівавана 13 мая 2020. (англ.)
  4. NASA Human Space Flight: Real Time Data, ISS Trajectory Data Архівавана 25 снежня 2019. (англ.)