Даўжыня цела 7-8 см, хваста — 9-10 см; вага 13-17 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Поўсць кароткая і грубая. Хвост доўгі і тонкі, хапальны, голы. Вочы маленькія; вушы невялікія, круглявыя. Афарбоўка спіны шэрая, з трыма бурымі падоўжнымі палосамі. Сярэдняя паласа праходзіць ад патыліцы да пачатку хваста, бакавыя — ад плячэй да сцёгнаў. Бакавіны бледна-рудыя, пуза жоўта-белае, галава — светла-бурая. Вялікі палец на канечнасцях супрацьпастаўлены астатнім. II і III пальцы на задніх канечнасцях зрастаюцца, з пазногцямі. Зубы дэгенераваныя, усяго 22; жавальная мускулатура вельмі слаба развітая. У сумцы ў самак 4 смочкі.