Tata Nano
Tata Nano — звышмалы гарадскі аўтамабіль індыйскай кампаніі Tata Motors, заяўлены кошт каля $ 2500. Па сутнасці ўяўляе сабой пераходнае звяно паміж грузавым мотаролерам або мотакалыскай і аўтамабілем. Прадстаўлены на аўтасалоне ў Нью-Дэлі ў 2008 годзе. 17 ліпеня 2009 г. Nano ў Індыі паступіў у продаж па кошце мінімальнай камплектацыі 100000 рупій ($ 2500), тым самым з'яўляючыся амаль самым танным аўтамабілем у свеце, танней толькі Ака.
Па словах Рата Тата аўтамабіль прайшоў усе індыйскія краш-тэсты і адказвае нормам бяспекі. Рухавік размешчаны ў задняй частцы аўто, ён адказвае стандарту Euro 4. Расход паліва складае прыкладна 5 л бензіну на 100 км. Рата Тата таксама патлумачыў назву новага аўто: «Мы вырашылі назваць яго "Нана", бо ён аб'ядноўвае ў сабе высокія тэхналогіі і маленькі памер».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Падрабязней пра тэхнічныя характарыстыкі(недаступная спасылка).
- Самая танная машына ў свеце ў золаце і дыяментах.