The Black Eyed Peas

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
The Black Eyed Peas
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны хіп-хоп[d], поп-рэп[d], хіп-хоп, поп-музыка і Latin hip hop[d]
Краіны
Адкуль Лос-Анджэлес
Лэйблы Interscope Records[d], A&M Records, Epic Records і will.i.am Music Group[d]
Склад
blackeyedpeas.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

The Black Eyed Peas (у перакладзе з англ. — «чарнавокія гарошкі»; першапачаткова Black Eyed Peas) — амерыканскі хіп-хоп-гурт, які складаецца з рэпераў will.i.am, apl.de.ap і Taboo. Першапачаткова гурт працаваў у жанры альтэрнатыўны хіп-хоп, пазней іх гучанне змянілася на поп і данс-поп. Гурт заснаваны ў Лос-Анджэлесе ў 1995 годзе, толькі з выхадам ў 2003 годзе трэцяга альбома, Elephunk, яны дамагліся рэкордна высокіх продажаў. З тых часоў было прададзена каля 76 мільёнаў запісаў (35 мільёнаў асобнікаў альбомаў і 41 мільён — сінглаў), што робіць іх адным з самых прадаваных гуртоў усіх часоў. Станам на 2011 год, згодна з Nielsen SoundScan, The Black Eyed Peas былі другім самым прадаваным гуртом / выканаўцам усіх часоў па загружаных кампазіцыяй (пасля Рыяны), маючы звыш 42 мільёнаў продажаў.

Зноскі