The Left Banke

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
The Left Banke
Асноўная інфармацыя
Жанры барока-поп
Краіны
Адкуль Нью-Ёрк
Лэйблы Smash Records[d]
Склад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

The Left Banke — амерыканскі музычны гурт. У сваіх песнях сумяшчалі поп-рок з велічнымі квазікласічнымі мелодыямі і аранжыроўкамі, у 1960-я гады былі піянерам новага стылю «барока-н-рол».

Пругкія шчыльныя акуратныя гармоніі гурт запазычыў у «Бітлз», аранжыруючы іх струннымі амаль у камерным стылі. Таксама звяртаў на сябе ўвагу вакал Стыва Марціна (амаль фальцэт). Галоўным кампазітарам у групе быў клавішнік Майкл Браўн, са слоў AllMusic — падлетак-вундэркінд.

Дамогся поспеху гурт вельмі хутка, адразу выпусціўшы два хіты: «Walk Away Renée» (5-е месца ў гарачай сотні «Білборда») і «Pretty Ballerina» (15-е месца).

Часопіс Rolling Stone змясціў песню «Walk Away Renee» ў выкананні гурта The Left Banke на 222-е месца ў сваім спісе 500 найвялікшых песень усіх часоў. Акрамя таго, песня «Walk Away Renee» ў выкананні гурта уваходзіць у складзены Залай славы рок-н-ролу спіс 500 Songs That Shaped Rock and Roll.