Слаявіна ніцяна-кусцістая, звісае ці крыху прыўзнята над субстратам, жаўтлява-зялёнае, галінаванае ад самага аснавання. Слаявінныя галінкі, патоўшчаныя пры аснаванні, з маршчыністай або ямчатай паверхняй, у ніжняй частцы пакрыты саралямі, якія афарбаваныя некалькі святлей, чым слаявіна, з ірыдыёзнымі сарэдзіямі[1].
Пладовыя целы (апатэцыі) сустракаюцца рэдка, размяшчаюцца на галоўных і бакавых галінках. Слаявінны край прыкметны толькі ў маладых апатэцыяў, дыск карычнева-крэмавы. Споры эліпсаідальныя, 5×8 мкм[1].
↑ абвгдеУснея жесткая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 57-58. — 592 с. — 120 000 экз.