Слаявіна
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Слаяві́на[1] , талом[1] — вегетатыўнае цела водарасцей, грыбоў, лішайнікаў, слізевікоў, некаторых мохападобных, не падзеленае на органы (сцябло, лісце, корань і г.д.) і не маючае сапраўдных тканак, уласцівых сасудзістым раслінам. Слаявіна можа знешне нагадваць органы вышэйшых раслін (напрыклад, слаявіна бурых водарасцей).
У водарасцей слаявіна складаецца з клеткі ў абалонцы. Калоніі з 4 і болей клетак утвараюць скопішчы простых і разгалінаваных пласцінак, нітак, складаных і марфалагічна дыферэнцыраванных утварэнняў.
У слезівікоў слаявіна ў выглядзе слізістай масы без абалонкі.
У грыбоў слаявіна ад аднаклетачнай да добра развітага міцэлію.
У лішайнікаў слаявіна ў выглядзе ад мала развітых коркавых да ліставатых і кусцістых форм.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Слаявіна, талом // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 510. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Слоевище (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі