Паўводная шматгадовая расліна, да 50 см вышынёй. Яна прывабная тым, што лёгка вырошчваецца, а таксама цвіце круглы год. Кветкі маленькія белыя з бледна-сінімі меткамі з доўгімі выгнутымі наперад шпорамі і падвойнымі долямі, якія нагадваюць трусіныя вушкі.
Гэты шматгадовы від не з’яўляецца сапраўдным водна-балотным відам. Часта расце на вільготных вертыкальных скалах, паміж 20-1200 м над узроўнем мора, каля вадаспадаў[3].