Летнія Алімпійскія гульні 1916

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з VI летнія Алімпійскія гульні)
VI Летнія Алімпійскія гульні
Эмблема
Горад-арганізатар Берлін
← 1912
1920 →

VІ летнія Алімпійскія гульні па рашэнні МАК, прынятым 27 мая 1912 года, павінны былі адбыцца ў 1916 годзе. Права іх правядзення выйграў Берлін, перамогшы іншых прэтэндэнтаў: Александрыю, Амстэрдам, Брусель, Будапешт і Кліўленд. Нямецкі ўрад выдзеліў для іх правядзення 300 тысяч марак. У 1913 годзе немцы завяршылі будаўніцтва Алімпійскага стадыёна. Але ўсё змянілася, калі на працягу 1914 і 1915 гадоў 33 краіны свету былі ўцягнутыя ў Першую сусветную вайну.

Большасць членаў МАК таго часу было грамадзянамі краін, якія знаходзіліся ў стане вайны. Германія, нягледзячы ні на што, працягвала падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў і, відавочна, не збіралася камусьці аддаваць права на іх правядзенне. Некаторыя члены МАК прапаноўвалі перанесці Алімпіяду ў іншы горад, у якасці аднаго з прэтэндэнтаў разглядаўся Нью-Ёрк[1]. Але ў рэшце рэшт было вырашана: падчас вайны Алімпійскія гульні праводзіцца не павінны.

Зноскі