Зімовыя Алімпійскія гульні 2026
| Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 | |
|---|---|
| | |
| Горад-арганізатар | |
| Цырымонія адкрыцця | 6 лютага 2026 |
| Адкрываў | Серджа Матарэла |
| Цырымонія закрыцця | 22 лютага 2026 |
| Алімпійскі агонь | Сафія Годжа[d], Альберта Томба і Дэбора Кампаньёні[d] |
| Алімпійская клятва | Maurizio Marchetto[d], Stefania Constantini[d], Dominik Fischnaller[d] і Elisabetta Biavaschi[d] |
| Сайт | milanocortina2026.olympics.com (італ.) (англ.) (ням.) (фр.) |
← 2022 2030 → | |
Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года (афіцыйна — Гульні XXV Алімпіяды) — XXV зімовыя Алімпійскія гульні, якія праходзілі з 6 па 22 лютага 2026 года ў Мілане і Карціна-д’Ампеца (Італія).
Арганізатар
[правіць | правіць зыходнік]| Вынікі галасавання | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Кандыдаты | Краіна | 1-ы раўнд | ||||
| Мілан, Карціна-д’Ампеца | 47 | |||||
| Стакгольм, Орэ | 34 | |||||
Цырымонія адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]
6 лютага 2026 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXV зімовых Алімпійскіх гульняў. Акрамя галоўнай цырымоніі ў Мілане на стадыёне «Сан-Сіра», паралельныя ўрачыстыя мерапрыемствы адбываліся ў гарадах Прэдаца, Лівінья і Карціна-д’Ампеца — месцах алімпійскіх спаборніцтваў. Упершыню ў гісторыі былі ўсталяваныя адразу дзве чашы з алімпійскім агнём: адна ў Мілане на Арцы Міру, а другая — у Карціна-д’Ампеца на П’яца Дзібона, у цэнтры горада.
Спаборніцтвы
[правіць | правіць зыходнік]У праграму гульняў ўвайшлі спаборніцтвы ў 15 дысцыплінах.
Разыграна 116 камплектаў узнагарод.
Спаборніцтвы па кёрлінгу пачаліся 4 лютага.
8 лютага аўстрыйскі снаўбардыст Беньямін Карл выйграў алімпійскае золата ў паралельным гіганцкім слаламе ва ўзросце 40 год і 115 дзён, стаўшы самым узроставым пераможцам зімовых Алімпійскіх гульняў у асабістых відах спорту. 16 лютага 41-гадовая амерыканская бабслеістка Элана Маерс Тэйлар пабіла гэты рэкорд.
15 лютага нарвежскі лыжнік Ёханес Хёсфлат Клеба атрмаў перамогу разам з эстафетнай зборнай і выйграў свой дзявяты залаты алімпійскі медаль, стаўшы рэкардсменам зімовых Алімпіяд па гэтым паказчыку. Затым ён дадаў у калекцыю яшчэ два залатыя медалі.
Упершыню ў гісторыі Алімпійскіх гульняў адбылася жаночая лыжная гонка на 50 км, у апошні дзень, 22 лютага, залаты медаль атрымала шведская лыжніца Эба Андэрсан. У гэты ж дзень мужчынская зборная ЗША па хакеі выйграла алімпійскі турнір і паўтарыла свой поспех 1980 года.
Медальны залік
[правіць | правіць зыходнік]Пераможцам неафіцыйнага агульнакаманднага заліку стала зборная Нарвегіі, якая атрымала 41 медаль, у тым ліку 18 залатых.
Цырымонія закрыцця
[правіць | правіць зыходнік]
Месцам правядзення цырымоніі закрыцця Алімпіяды 22 лютага 2026 года стаў антычны амфітэатр у Вероне.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зімовыя Алімпійскія гульні 2026