Viltis

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Viltis» (літ.: Вільці́с — «Надзея») — грамадская, літаратурная і палітычная літоўская газета нацыянальнай і хрысціянскай (каталіцкай) арыентацыі.

Выходзіла ў Вільні з 13 (16) снежня 1907 да 6 (19) верасня 1915, да канца 1913 выходзіла праз дзень, затым штодня. Ініцыятарамі былі Антанас Смятона і Юозас Тумас-Вайжгантас. Рэдактары-выдаўцы браты Антанас Смятона і Пранас Давідайціс. З 1914 выходзіў навукова-літаратурны дадатак.

У газеце публікаваліся матэрыялы пра мастацтва, музыку, тэатр; шмат увагі надавалася літаратуры. Друкаваліся пераклады вершаваных твораў А. С. Пушкіна, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко, Адама Міцкевіча, Генрыха Сянкевіча, арыгінальныя творы Лаздзіну Пяледы, Вінцаса Крэве, Казіса Пуйды, Ігнаса Шайнюса і інш. літоўскіх пісьменнікаў. Сістэматычна змяшчаліся артыкулы па літаратуры і эстэтыцы і рэцэнзіі. У газеце працавалі Людас Гіра, Юозас Тумас-Вайжгантас, Казіс Бінкіс і іншыя выдатныя пасля грамадскія і палітычныя дзеячы, пісьменнікі і публіцысты.