Webix

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бібліятэка JavaScript кампанентаў Webix
Тып JavaScript бібліятыка
Напісана на JavaScript
Апошняя версія 9.4.0 (7 ліпеня 2022 (20 месяцаў таму) (2022-07-07))
Ліцэнзія GNU General Public License, Commercial
Сайт webix.com

Webix - гэта набор кампанентаў інтэрфейсу JavaScript / HTML5 / CSS3 для распрацоўкі вэб-праграм.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Webix складаецца з кантролаў, віджэтаў, комплексных віджэтаў і анлайн-інструментаў: Snippet Tool, Form Builder і Skin Builder. Webix таксама ўключае Webix Jet - мікрафрэймворк з адкрытым зыходным кодам для распрацоўкі праграм з выкарыстаннем кампанентаў Webix.

Кампаненты ствараюцца з канфірурацыі JSON.

Webix можна інтэграваць у праграмы, напісаныя з дапамогай іншых бібліятэк і фрэймворкаў, напрыклад React, Angular і Vue.js, а таксама з фрэймворкам Meteor.

Камерцыйны статус[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць дзве версіі бібліятэкі Webix: Webix Standard і Webix PRO.

Webix Standard з'яўляецца бясплатнай, яе код адкрыты і распаўсюджваецца па ліцэнзіі GNU GPLv3, але яе таксама можна выкарыстоўваць ў праграмах, якія распаўсюджваюцца па ліцэнзіях MIT, BSD і іншых падобных ліцэнзіях. Webix Standard уключае 68 віджэтаў і элементаў кіравання, а таксама 10 моў.

Webix PRO даступны па камерцыйнай ліцэнзіі і ўключае дадатковыя функцыі: больш за 100 віджэтаў і кантролаў, а таксама 300 моў. У гэтай версіі ёсць дадатковыя функцыі DataTable, захаванне і аднаўленне стану праграм, а таксама магчымасць выкарыстання комплексных віджэтаў: Pivot, Kanban, Spreadsheet, File Manager, Scheduler і іншыя.

Комплексныя віджэты[правіць | правіць зыходнік]

Комплексныя віджэты Webix - гэта кампаненты, створаныя з іншых кампанентаў бібліятэкі Webix. Пачынаючы з лютага 2020 года комплексныя віджэты ствараюцца з дапамогай Webix Jet і па сутнасці з'яўляюцца невялікімі праграмамі.

Дызайнер інтэрфейсу[правіць | правіць зыходнік]

UI Designer - гэта рэдактар WYSIWYG, які дазваляе ствараць прататыпы інтэрфейсаў з дапамогай Webix. У выніку атрымоўваецца код інтэрфейсу, які можна захаваць. У рэдактары можна запрашаць калег для сумеснай працы над адным праектам і спампоўваць дызайны ў некалькіх фарматах. Webix UI Designer бясплатны.

Snippet Tool[правіць | правіць зыходнік]

Snippet Tool - гэта пясочніца для стварэння невялікіх праграм і абмену імі. Snippet Tool таксама мае доступ да базы з прыкладамі для кожнага віджэта Webix, якія карыстальнікі могуць шукаць, праглядаць і рэдагаваць.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Zammetti, Frank - Practical Webix: Learn to Expedite and Improve your Web Development (2018)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]