Yucca filamentosa
Yucca filamentosa | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Yucca filamentosa L. (1753) | |||||||||||||||||
|
Yucca filamentosa — шматгадовая вечназялёная аднадомная амаль бессцябловая з дравяністым аснаваннем расліна, від роду Yucca сямейства спаржавыя (Asparagaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовы вечназялёны куст.
Лісце лінейна-ланцэтнае, плоскае, прыкаранёвае, расце з разеткі, сіне-зялёнага колеру, даўжынёй ад 30 да 90 см і шырынёй 2-4 см, з рэзка завостранай мяккай або цвёрдай верхавінай. Па краях лісця звісаюць ніткі, якія з часам могуць ападаць.
Суквецце — мяцёлка вышынёй ад 1 да 3(4). м. Кветкі сметанкова-белыя, жаўтлява-белыя ці белыя з зеленаватым адценнем, паніклыя, ад 5 да 8 см даўжынёй, пялёсткаў 6.
Плод — сухая круглявая каробачка памерам 4-5 × 2 см. Насенне чорнага колеру, насеніны тонкія, 6 мм у дыяметры.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Арэал віду ахоплівае ўсход і паўднёвы ўсход ЗША ад штатаў Мэрыленд і Нью-Гэмпшыр[3] на поўначы, штата Фларыда на поўдні і да штатаў Тэнэсі, Місісіпі (Небраска, Тэхас[4]) на захадзе.
Расце на сухіх, пясчаных глебах уздоўж ўзбярэжжа або камяністых месцапражываннях, на палях, уздоўж абочын дарог і ў іншых адкрытых месцах.
Кветкі з'яўляюцца ў канцы вясны, пачатку лета. Святлолюбівы ксерафіт і мезатроф.
У прыродзе кветкі апыляюцца Tegeticula yucasella і падобнымі відамі з роду Tegeticula і Parategeticula з сямейства Prodoxidae). Самкі юкавых молей скочваюць пылок у шарык, які пераносяць ноччу ў іншую кветку. Патрапіўшы ў іншую кветку, самка спачатку адкладае яйкі ў завязь, пасля чаго мэтанакіравана змяшчае камяк пылка на ўспрымальную паверхню лычыка песціка. Лічынкі молей харчуюцца насеннем, якое развіваецца, паколькі лічынкі сталеюць перш, чым з'ядуць усё насенне, то ад 60 да 80 % насення захоўвае ўсходжасць. Калі ў плодзе развіваецца занадта шмат лічынак молей, расліна скідае плады. У Еўропе расліна не плоданасіць з-за адсутнасці юкавай молі, атрыманне пладоў магчыма пры штучным апыленні.
Размнажэнне: насеннем, каранёвымі атожылкамі, сцябловымі і каранёвымі тронкамі. Пасеў насення вырабляюць радкамі або ў роскід, у лёгкую пясчаную зямлю з засыпаннем пяском або лёгкай зямлёй на глыбіню 1-2 см.
Значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]У ЗША валокны гэтай расліны па гэты дзень дадаюць да бавоўны пры вытворчасці джынсаў — гэта павышае ўстойлівасць джынсаў да зносу. Таксама валокны выкарыстоўваюць пры вытворчасці лінных вяровак і паперы.
У якасці дэкаратыўнай расліны вырошчваецца ва ўсіх частках света. Расліна здольная расці і зімаваць у Падмаскоўі і сярэдняй паласе Расіі[5]. У сярэдняй паласе Расіі не рэкамендуецца пакідаць расліну без зімовага ўкрыцця. Маладыя расліны асабліва адчувальныя да лішку вільгаці зімой. Зона марозаўстойлівасці USDA: 5-10
Прымяненне ў народнай медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]Індзейскія плямёны выкарыстоўвалі расліну ў медыцыне, рабілі вяроўкі, з каранёў рабілі мыла. Мазь са здробненых каранёў выкарыстоўвалася для лячэння расцяжэнняў і ран на скуры.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Yucca filamentosa ssp. filamentosa Архівавана 5 мая 2015.
- ↑ Plants Profile for Yucca filamentosa (Adam's needle)
- ↑ Юкка нитчатая
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Юкка в Энциклопедии декоративных садовых растений . Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2012. Праверана 21 чэрвеня 2017.
- Yucca filamentosa
- Yucca filamentosa adam's needle
- Yucca filamentosa. Дадзеныя сельгасдэпартамента ЗША