Prodoxidae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Prodoxidae

Lampronia capitella
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prodoxidae

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  693976
NCBI  28660
EOL  887

Prodoxidae — сямейства матылькоў, падатрада Glossata.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Невялікія матылі з размахам крылаў 7-27 мм. Лоб у прыціснутых, патыліцf ў адлеглых лускавінка[. Вочкі адсутнічаюць. Складаныя вочы невялікія. Вусікі не пераўзыходзяць даўжыню пярэдняга крыла, ніткападобныя, часта з густым апушэннем. Хабаток, акрамя Lampronia, доўгі. Сківічныя шчупікі 4-5-членікавыя, губныя шчупікі рудыментарныя. Крылы падоўжаныя, з кароткімі махрамі. Жылкаванне гетэраномнае, генералізаванае, з поўным наборам жылак Пярэднія крылы цьмяныя, цёмныя, без металічных тонаў ў афарбоўцы.

Вусень з груднымі нагамі альбо рухальнымі мазалямі. Брушныя ногі моцна рэдукаваны альбо адсутнічаюць. Развіваюцца ў суквеццях і насенных капсулах, альбо прабурваюць хады пад карой, у сцеблах і парастках розных драўняна-хмызняковых і травяністых раслін, пераважна Agavoideae, ружакветных і каменяломнікавых. Вусені большасці відаў праходзяць увесь жыццёвы цыкл ў тканінах раслін і не будуюць пераносных чэхлікаў. Некаторыя віды шкодзяць садовым хмызнякам.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Галарктыка і Паўднёвая Амерыка. у Расіі каля 25 відаў. У Беларусі 2 віды - шкоднікі садоў і лісцевых лясоў: мінна-чэхлікавая моль малінавая (Lampronia corticella) — вусені ў кветаложах, потым у парастках маліны і куманікі, мінна-чэхлікавая моль парэчкавая (Lampronia capitella) — вусені на парэчках і агрэсце ў лісцевых і пладовых пупышках.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Каля 80 відаў.