Zebrasoma veliferum

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Zebrasoma veliferum
Zebrasoma veliferum.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zebrasoma veliferum

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  172315
NCBI  1311505
EOL  206042

Zebrasoma veliferum — гэта від марскіх рыфавых рыб сямейства Acanthuridae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэты від з'яўляецца адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў свайго роду. Найбуйнейшы навукова зарэгістраваны асобнік дасягаў  40 см. Вырастаюць да максімальнай даўжыні 40 см. Расліннаедныя рыбы, якія харчуюцца ніткавымі водарасцямі. Хоць іх скура светла-бэжавая з палоскамі, у напружаным стане могуць станавіцца цёмна-карычневымі.

Цела дыскападобнае са значна падвышаным спінным плаўніком і вялікім анальным плаўніком. Мае шырокі лыч. З кожнага боку хваставога сцябла мае востры выступ хрыбетніка (так званы скальпель), які выкарыстоўваецца для абароны і для ўстанаўлення свайго панавання. Калі рыба не выкарыстоўвае скальпель, той складваецца ўнутр.

Рыб упрыгожваюць шырокія, светла-жоўтыя палосы, якія чаргуюцца з больш цёмнымі палосамі ўздоўж усяго цела. Выгіб распасціраецца ў спінны і анальны плаўнікі. На цёмнай паласе жоўтыя кропкі і палоскі. Хваставы плаўнік жоўты. Галава рыбы белая і ўпрыгожана жоўтымі кропкамі. Цёмная паласа з жоўтымі кропкамі праходзіць праз вочы, а другая цёмная паласа з кропкамі размешчаны прама ззаду вока.

Маладыя асобіны падобныя на дарослых рыб, але з больш жоўтай афарбоўкай[1].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Маюць шырокі арэал па ўсёй Акіяніі, Індыйскім акіяне і паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Яны могуць жыць на глыбінях 1 — 60 м або больш.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Zebrasoma veliferum з'яўляецца папулярнай рыбай у акварыумістаў.

Зноскі

  1. Community, Aquatic Appearance.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]