Перайсці да зместу

Цынія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Zinnia)
Цынія

Цынія перуанская (Zinnia peruviana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zinnia L., 1759

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38711
NCBI  19013
EOL  38874
IPNI  332074-2

Цы́нія[3][4] (Zinnia) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Цынія вытанчаная (Zinnia elegans). Батанічная ілюстрацыя

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку — паўкусты. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае. Кветкі трубчастыя і язычковыя, сабраныя ў простыя ці махрыстыя адзіночныя кошыкі. Колер кветак аранжавы, жоўты, пурпуровы, белы. Плод — сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай цыніі з’яўляецца тэрыторыя Амерыкі, пераважна Цэнтральнай. У цяперашні час у якасці дэкаратыўнай расліны культывуецца паўсюдна. Цвіце з сярэдзіны чэрвеня[4]. Размнажаецца насеннем.

Род налічвае больш за 15[4] відаў (па дадзеных сайта The Plant List — 22 віды). Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.