Перайсці да зместу

Іван Мікалаевіч Шэпелеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мікалаевіч Шэпелеў
маршалак шляхты Кобрынскага павета
1871 — 1874
маршалак шляхты Брэсцкага павета
1874 — 1875
Папярэднік Аляксей Пятровіч Старажэнка

Нараджэнне 1802
Смерць 1 мая 1876(1876-05-01)
Род Шэпелевы[d]
Званне падпаручнік
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені

Іван Мікалаевіч Шэпелеў (руск.: Иван Николаевич Шепелев; 1802 — 1 мая 1876[1]) — дзяржаўны службовец.

Паходзіў, відаць, з дваранскага роду з Разанскай губерні. Нарадзіўся ў 1802 годзе[2].

Скончыўшы школу гвардзейскіх прапаршчыкаў, знаходзіўся на вайсковай службе з 1830 года. Быў узнагароджаны медалём за ўзяцце прыступам Варшавы. Таксама з’яўляўся кавалерам ордэна Св. Станіслава 2-й ступені[2].

У Паўночна-Заходні край быў пераведзены ў 1865 годзе. Выконваў пасаду міравога пасрэдніка 1-га ўчастку Кобрынскага павета і члена губернскай па сялянскіх справах прысутнасці. З 1871 годзе на пасадзе маршалка дваранства Кобрынскага павета. Адтуль у 1874 годзе быў пераведзены на пасаду маршалка дваранства Брэсцкага павета. Прабыў на ён нядоўга, менш за адведзены трохгадовы тэрмін. Памёр у маі 1876 года[2].

З 1863 года ў шлюбе з Вольгай Іларыёнаўнай Бібікавай (каля 1824-2.7.1898, с. Мешкава, пахавана там жа), дачкой Іларыёна Міхайлавіча Бібікава (1792—1860) і Кацярыны Іванаўны Мураўёвай-Апостал (1795)[1].

Зноскі

  1. а б Г.Ровенский, Н.Бибиков. Родословная Бибиковых(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2020. Праверана 2 чэрвеня 2022.
  2. а б в «КОНЕЦ ПРЕКРАСНОЙ ЭПОХИ» и судьбы последних предводителей дворянства Брестского уезда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2022. Праверана 2 чэрвеня 2022.