Перайсці да зместу

Ігар Ігаравіч Губанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Губанаў
Поўнае імя Ігар Ігаравіч Губанаў
Нарадзіўся 4 лютага 1992(1992-02-04)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Кыргызстан Дардой
Нумар 66
Маладзёжныя клубы
2008—2009 Расія РА ВАР (Растоў-на-Доне)
2009 Расія МІТОС-РАВАР (Новачаркаск)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Расія Растоў 0 (0)
2013—2014   Расія СКВА (Растоў-на-Доне) 25 (2)
2014—2015   Расія МІТОС (Новачаркаск) 28 (1)
2015 Расія Сібір (Новасібірск) 0 (0)
2015   Расія Сібір-2 (Новасібірск) 16 (0)
2016—2017 Расія Зеніт-Іжэўск 31 (3)
2017—2018 Расія Чайка (Песчанакопскае) 29 (3)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 22 (0)
2019 Беларусь Слуцк 9 (0)
2020 Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск) 10 (0)
2021 Казахстан Актабэ 5 (0)
2021 Расія СКА (Растоў-на-Доне) 4 (0)
2022 Казахстан Кыран (Шымкент) 21 (2)
2023— Кыргызстан Дардой (Бішкек)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2023.

Ігар Губанаў (нар. 4 лютага 1992, Растоў-на-Доне, Расія) — расійскі футбаліст, абаронца кыргызскага клуба «Дардой» з Бішкека.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Растоў», аднак за яго так і не згуляў, аддаваўся ў арэнды ў клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2015 годзе быў іграком «Сібіры», дзе гуляў за другую каманду. У сезоне 2016/17 з клубам «Зеніт-Іжэўск» стаў сярэбраным прызёрам ПФЛ у зоне «Урал-Паволжжа», а праз год з «Чайка» выйграў бронзу ПФЛ у зоне «Поўдзень».

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[2]. З верасня замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2019 года перайшоў у «Слуцк»[3]. Спачатку гуляў у стартавым складзе слуцкай каманды, у лістападзе перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2019 года кантракт са «Слуцкам» па пагадненні бакоў быў разарваны[4].

У лютым 2020 года стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар»[5]. Гуляў у клубе да канце сезона 2020, на полі з’яўляўся нерэгулярна. У чэрвені 2021 года далучыўся да «Актабэ», аднак ужо праз месяц пакінуў клуб і перайшоў у растоўскі СКА. У красавіку 2022 года стаў іграком «Кырана» з Першай лігі Казахстана, а ў сакавіку 2023 года папоўніў склад кыргызскага «Дардоя».

Зноскі

  1. Igor Gubanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Минское "Торпедо" подписало российского защитника Губанова (руск.). football.by (9 ліпеня 2018). Праверана 23 лютага 2019.
  3. Кривулькин и Губанов перешли в "Слуцк" (руск.). football.by (18 ліпеня 2019). Праверана 20 ліпеня 2019.
  4. "Слуцк" расстался с двумя россиянами (руск.). football.by (8 снежня 2019). Праверана 14 снежня 2019.
  5. Губанов перешел в «Кызыл-Жар» (руск.). by.tribuna.com (20 лютага 2020). Праверана 20 лютага 2020.