Ігар Леанідавіч Дзянісаў
Ігар Дзянісаў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Ігар Леанідавіч Дзянісаў |
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1982 — нашы дні |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 2621263 |
Ігар Леанідавіч Дзянісаў (нар. 25 чэрвеня 1959, Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ігар Дзянісаў скончыў мінскую школу № 9 у 1976 годзе. У 1985 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнай артысткі СССР А. І. Клімавай)[1]. Пасля інстытута быў накіраваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, але ў лістападзе 1985 года паступіў у трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За гэты час ім створана больш за 40 яркіх сцэнічных вобразаў у родным тэатры.
Ігар Дзянісаў увесь час супрацоўнічае са шматлікімі праграмамі Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі РБ і беларускага радыё (літаратурныя праграмы, тэлеспектаклі).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1989 года.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Ігар Дзянісаў разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[2].
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2003 — Акупацыя. Містэрыі — Міша
- 2005 — Дзеці Ванюхіна — Грыша
- 2005 — Доктар Жывага
- 2006 — Нябачны край
- 2006 — Пункт — Бацька Нінкі
- 2007 — Нямы сведка 2 — Рыгор Омутаў
- 2007 — Маёр Ветраў — Пціцын
- 2007 — Скульптар смерці — Сяргей Іваноў
- 2008 — Выклік 3
- 2008 — Глушэц — Ахоўнік
- 2008 — Застава Жыліна — Капітан СМЕРШа
- 2009 — Браты Карамазавы — П’яны мужычонка
- 2009 — Вольф Месінг: Які бачыў скрозь час
- 2009 — Дэтэктыўнае агенцтва «Іван ды Мар'я» — Шчаглоў
- 2009 — Дняпроўская мяжа — Начальнік штаба
- 2009 — Захопнікі
- 2009 — Поп
- 2009 — Суд
- 2010 — Брэсцкая крэпасць — Нямецкі афіцэр
- 2010 — Варажба пры свечках — Начальнік выратавальнікаў
- 2010 — Жураў 2 — Крывенка
- 2010 — Каціна шчасце
- 2010 — Помста — Фундатар
- 2010 — Псеўданім «Албанец» 3 — Кілер
- 2011 — 1942 — Стары Рубеніс
- 2011 — У ракі два берагі — Мікалай Сцяпанавіч Пахомаў
- 2012 — Смерць шпіёнам. Лісіная Нара — генерал Вадзіс
- 2012 — Белыя ваўкі — Мікалай Какорын, маёр спецпрызна ФСБ у адстаўцы
- 2013 — Сляды апосталаў — Фогель (разведчык Абвера) / Бекетаў
- 2013 — Прывітанне ад Кацюшы — «Ферзь», крымінальнік
- 2014 — Не пакідай мяне! — Паліцай Улас
- 2015 — Чужы твар — Віктар Сяргеевіч
- 2017 — Чорная кроў (Беларусь, Расія) — Сяргей Панкратаў
- 2017 — Маці за сына — суддзя Віктар Карасцялёў
- 2019 — Падсудны — Мікалай Валянцінавіч Капралаў, палкоўнік юстыцыі, начальнік следчай часткі
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2011)[3].
Зноскі
- ↑ Ігар Дзянісаў
- ↑ Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
- ↑ ИГОРЬ ДЕНИСОВ(недаступная спасылка). russia.tv. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2020. Праверана 2 верасня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Дзянісаў Архівавана 18 студзеня 2018. на Belactors (руск.)
- З Купалаўскага тэатра звольнены 58 акцёраў і супрацоўнікаў Архівавана 3 верасня 2020. на tut.by (руск.)
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Акцёры тэатра Беларусі