Акупацыя. Містэрыі
Акупацыя. Містэрыі![]() | |
---|---|
![]() | |
Жанр | драматычны фільм[2] і ваенны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Працягласць | 90 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская і нямецкая |
Год | 2004 |
IMDb | ID 0397554 |
Афіцыйны сайт[1] |
«Акупа́цыя. Містэ́рыі» — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам у 2003 годзе пры ўдзеле студый «Навігатар» і «XXI».[3]
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Пяцьсот год таму яны не ведалі, што яны беларусы, але іх дзяржава была самай вялікай у Еўропе. Калі яны даведаліся пра гэта, у іх ужо не было дзяржавы, і іншыя лічылі іх, то недаробленымі рускімі, то непаўнавартаснымі палякамі. Але беларусы яшчэ былі. Нарэшце, іх запісалі ў савецкі народ. А потым пачалася вайна і акупацыя. Пасля гэтага беларусаў засталося зусім мала. Цяпер у беларусаў ёсць дзяржава. Але іх саміх ужо не засталося. з уступнай застаўкі фільма
|
![]() |
Фільм складаецца з ўступлення і некалькіх навэл, звязаных паміж сабой агульнымі героямі і падзеямі, і паказанымі не ў храналагічным парадку. Твор, дзеянне якога адбываецца ў 1942 годзе, пачынаецца з дакументальных кадраў часоў нямецкай акупацыі Беларусі, у якіх паказваецца разбурэння, бедствы, злачынствы нацыстаў супраць мірнага насельніцтва, а таксама арганізацыя імі Беларускай краёвай абароны. Пасля дакументальных здымак з’яўляюцца двое беларускіх паліцаяў, якія едуць у санях. Адзін з іх спявае песні з савецкіх фільмаў, а затым кажа, што пасля вайны збіраецца здымаць кіно, але «не савецкае або нямецкае, а наша, беларускае». Другі адказвае, што «ніякага беларускага кіно ніколі не было, няма, і не будзе».
Скразным персанажам усіх містэрый з’яўляецца партызанскі ваяка Штыркін у выкананні Аляксандра Колбышава. У першай частцы яго забіваюць, але ён «уваскрасае»: гісторыі ідуць у адваротным парадку[4].
Містэрыя першая. «Адам і Ева»[правіць | правіць зыходнік]
Вясковы хлопец Адам (Аляксандар Малчанаў), які йшоў у партызаны, застаецца на хутары ў абдымках каханай. Ён трапляе ў пастку жаночых чараў і забівае свайго правадніка Штыркіна.
Містэрыя другая. «Маці»[правіць | правіць зыходнік]
Нямая жанчына ратуе параненага нацыста, які замяняе ёй сына, што загінуў.
Містэрыя трэцяя. «Бацька»[правіць | правіць зыходнік]
Маленькі хлопчык так імкнецца адшукаць зніклага бацьку, што прыводзіць у дом людзей, якія забіваюць яго айчыма і маці.
У ролях[правіць | правіць зыходнік]
Акцёр | Роля |
---|---|
Аляксандр Колбышаў | |
Анатоль Кот | |
Аляксандр Малчанаў | |
Святлана Зелянкоўская |
Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]
- рэжысёр — Андрэй Кудзіненка
Прэм’ера[правіць | правіць зыходнік]
Забаронены да паказу ў Беларусі ў 2004 годзе, пракатнае пасведчанне вярнулі ў 2010 годзе. Беларуская прэм’ера карціны на вялікім экране адбылася 15 лютага 2010 года ў кінатэатры «Піянер» у рамках кінаклуба «Формула кіно».
Зноскі
- ↑ Knowledge Graph — 2012.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0397554/ Праверана 30 чэрвеня 2016.
- ↑ Кастусь ЛАШКЕВИЧ. Скандальный фильм «Акупацыя. Містэрыі» разрешили к показу в Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (10 лютага 2010 у 16:29). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 лютага 2018.
- ↑ nashaniva.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх