Ігнат Мартынавіч Будзіловіч
Ігнат Мартынавіч Будзіловіч | |
---|---|
Нараджэнне |
1841 |
Смерць |
9 верасня 1863 |
Бацька | Мартын Будзіловіч[1] |
Род войскаў | паўстанцы |
Камандаваў | паўстанцкім атрадам |
Бітвы |
Ігнат Мартынавіч Будзіловіч (1841, Валынская губерня, цяпер Украіна — 28 жніўня (9 верасня) 1863, Орша; Псеўданімы: Каткоў, Ян Піховіч) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі[2][3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З небагатай шляхты[3]. Скончыў Кіеўскі кадэцкі корпус (1859), служыў падпаручнікам у лейб-грэнадзерскім Екацярынаслаўскім палку ў Маскве[2]. Далучыўся да рэвалюцыйнай арганізацыі[2], падтрымліваў цесныя сувязі з паплечнікам К. Каліноўскага Л. Звяждоўскім, які быў пераведзены па службе з Вільні ў Маскву[3].
У красавіку 1863 года ўцёк з вайсковай часці і з Л. Звяждоўскім выехаў на Магілёўшчыну[2] для арганізацыі паўстанцкіх атрадаў. Пад псеўданімамі Каткоў і Ян Піховіч узначаліў паўстанцкі атрад у Аршанскім павеце[2]. Наступаў на Бабінавічы і Лёзна. У канцы красавіка 1863 года пад Пагосцішчам[2] атрад І. Будзіловіча ўступіў у бой з царскімі войскамі і быў разбіты. Будзіловіча арыштавалі, пасля чатырохмесячнага следства асуджаны ваенным судом да расстрэлу[2][3].
Зноскі
- ↑ Powstanie styczniowe – lista uczestników, powstańców, zesłańców, weteranów, osób wspierających powstanie. Materiały do historii rodów polskich.
- ↑ а б в г д е ё Будзилович Игнатий Мартынович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
- ↑ а б в г Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
- В. (Ратч). Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 г. — Вильно, 1865;
- Дьяков В. А. Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856—1865 гг.: Биобиблиографический словарь. — М., 1967.