Ілья Юльевіч Смірын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Юльевіч Смірын
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя шахматы
Нарадзіўся 12 студзеня 1968(1968-01-12)[1] (56 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілья Юльевіч Смірын (12 студзеня 1968, Віцебск) — беларускі і ізраільскі шахматыст, гросмайстар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першых поспехаў дасягнуў школьнікам, у складзе віцебскай каманды выйграўшы ўсесаюзны турнір «Белая ладдзя» ў Панявежысе. Займаўся шахматамі ў трэнера Льва Пака, потым у Альберта Капенгута. У 1980-х гадах вучыўся ў мінскім Інстытуце фізкультуры, хаця, паводле ўласнага прызнання, разумеў, што гэта «несур'ёзная» навучальная ўстанова[2]. Служыў у войску (спартыўная рота ва Ўруччы)[2].

Тройчы ўдзельнічаў у чэмпіянатах СССР. У канцы 1980-х пачаў выязджаць на замежныя турніры, дзе дабіваўся поспехаў. Улетку 1991 г. эміграваў у Ізраіль[2]. З тых часоў прадстаўляў Ізраіль на васьмі алімпіядах па шахматах (1992—2006). Тройчы перамагаў у чэмпіянатах Ізраіля (1992, 2002, 2012). Жыве ў горадзе Кфар-Сава пад Тэль-Авівам[2].

Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • чэмпіён Беларускай вайсковай акругі і чэмпіён БССР 1987 года, абсалютны чэмпіён Віцебскай вобласці 2004 года[2][3];
  • 1-2 месца ў Дос-Эрманасе ў 2001 годзе;
  • 1 месца ў Білэам у 2002 годзе;
  • падзяліў першае месца на «World Open» у Філадэльфіі ў 2002 і 2003 гадах;
  • чэмпіён Ізраіля 1992, 2002, 2012 гадоў.

Зноскі