Інгегерд Мёлер
Інгегерд Мёлер | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 2018[3] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Rolf Erling Nygren[d] |
Род дзейнасці | мастачка, мастак па тэкстылі, графік, артыстка |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Інгегерд Мёлер (шведск.: Ingegerd Möller, поўнае імя шведск.: Britt Ingegerd Möller; 21 верасня 1928 — 14 жніўня 2018) — шведская графік і мастачка, у тым ліку па тэкстылю.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў мястэчку Vålådalen правінцыі Емтланд ў сям’і гандляра Оле Мёлера і яго жонкі Элі Олсан.
Інгегерд Мёлер правяла наступныя персанальныя выставы: дэбютавала ў 1954 годзе ў стакгольмскай галерэі Lilla Galleriet; у 1958, 1963 і 1967 гадах — у галерэі Гамесана, у 1972 і 1980 гадах пры Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў, у 1976 годзе — у музеі Вальдемарсудэ і ў 1979 годзе — у асацыяцыі Konstfrämjandet (усе — у Стакгольме); у 1981 годзе — у Ahlbergshallen (Эстэрсундзе); у 1983 годзе — у Шведскім культурным цэнтры ў Парыжы; у 1986 годзе — у стакгольмскім цэнтры Konstnärshuset; у 1990 і 1993 гадах — таксама ў стакгольмскай галерэі Galleri Doktor Glas. Працягвала праводзіць персанальныя экспазіцыі і ў XXI стагоддзі ў многіх гарадах Швецыі, апошняя з якіх адбылася ў мастацкай галерэі Edsvik konsthall аднайменнага горада правінцыі Салентуна.
Сярод групавых выстаў мастакоў вылучаюцца выстаўка Nynäshamn 1957 года разам з Барбру Эстлін, Б’ёрнам Хальстрэмам і яе мужам Рольфам Нігрэнам, выстаўка 2003 года ў музеі Jämtlands länsmuseum, выстаўка 2018 гадоў ў Norrtälje konsthall разам з Гансам Вігертам і Ульрыке Самуэльсан. Акрамя Швецыі, Інгегерд Мёлер экспанавалася на выставах у Францыі, Японіі, Бельгіі, Польшчы, Італіі, Ісландыі, ЗША і Канадзе.
На працягу 20 гадоў — з сярэдзіны 1960-х гадоў, мастачка супрацоўнічала з Эднай Марцін і кампаніяй Handarbetets vänner ў галіне мастацкіх работ па тэкстылю, стварыўшы каля трыццаці буйных прац, у тым ліку дзевяціметровы твор Ekosång till en fjäril для Банка Швецыі. Інгегерд Мёлер выканала шэраг публічных работ для бальніц, Шведскай геалагічнай службы, станцый метро, музеяў і некалькіх паркаў. Яе працы можна ўбачыць у Нацыянальным музеі Швецыі, Музеі сучаснага мастацтва, Мастацкім музеі Гётэбарга, а таксама ў шэрагу амбасадаў, муніцыпалітэтаў і акруговых саветаў.
Мастачка з’яўлялася членам членам ў Шведскай акадэміі выяўленчых мастацтваў з 1967 года і была ўдастоена медаля Прынца Яўгена ў 1989 годзе.
У 1953—1979 гадах Інгегерд Мёлер была замужам за мастаком Рольфам Нігрэнам, з 1983 па 1997 год — за мастаком Олафам Норэлам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ingegerd Moller — 2008.
- ↑ Ingegerd Möller // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 29 жніўня 2021.
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Емтландзе
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў лене Стакгольм
- Выпускнікі Дацкай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Швецыі XX стагоддзя
- Мастакі Швецыі XXI стагоддзя
- Графікі XX стагоддзя
- Графікі XXI стагоддзя
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва