Інгрыд Тулін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інгрыд Тулін
Ingrid Thulin
З Інгмарам Бергманам на здымках фільма «Маўчанне» (1963)
Дата нараджэння 27 студзеня 1926(1926-01-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 2004(2004-01-07)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Harry Schein[d] і Claes Sylwander[d]
Прафесія
Кар’ера 1948—1988
Узнагароды
IMDb ID 0862026
ingridthulin.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інгрыд Тулін (шведск.: Ingrid Thulin; 27 студзеня 1926 — 7 студзеня 2004) — шведская актрыса тэатра і кіно, рэжысёр, сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і рыбака (бацька: Адам Тулін, маці: Нана Ларсан) у г. Салефтэа (лен Вестэрнорланд, правінцыя Онгерманланд, Паўночная Швецыя). У юнацтве займалася балетам, а ў 1948 годзе скончыла акцёрскую школу пры Стакгольмскім каралеўскім драматычным тэатры.

З сярэдзіны 50-х гадоў гуляла ў тэатры, дзе выканала мноства разнапланавых роляў класічнага і сучаснага рэпертуару. Характэрная праца Тулін ў «Пер Гюнт» Г. Ібсена, пастаўленым Інгмара Бергманам ў стакгольмскім «Драматэне», а таксама іх сумесныя працы ў тэатры горада Мальмё.

У кіно Тулін дэбютавала ў 1948 г. З ранніх работ характэрная ролю ў фільме «Суддзя» класіка шведскага кіно Альфа Шоберга. У 1950-1980-х гадах згуляла галоўныя і другарадныя ролі больш чым у 70 кіна-і тэле-фільмах самых разнастайных жанраў: ад меладрам да фільмаў жахаў.

Прэміі і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Срэбраная прэмія за лепшую жаночую ролю» Канскага кінафестывалю ў 1958 годзе за вобраз Сесіліі Эліус ў фільме «Ля вытокаў жыцця»
  • Прэмія «Guldbagge» ў 1964 годзе ў намінацыі «Лепшая актрыса» за ролю Эстэр ў фільме «Маўчанне»
  • Спецыяльная прэмія «Давід дзі Данатэла» у 1974 годзе за ролю Карын ў фільме «Шэпты і крыкі»
  • Намінацыя на прэмію «BAFTA» ў 1974 годзе ў катэгорыі «Лепшая актрыса» за ролю Карын ў фільме «Шэпты і крыкі»

Зноскі

  1. а б Ingrid Thulin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]