Індыйскі запаведнік дзікіх аслоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індыйскі запаведнік дзікіх аслоў
Indian Wild Ass Sanctuary
Катэгорыя МСАП IV: тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі[d]
Размяшчэнне Індыя
Плошча 4954 км²
Дата заснавання 1972
Сайт Wild Ass Sanctuary, Little Rann of Kutch
physical
Індыйскі запаведнік дзікіх аслоў
Індыйскі запаведнік дзікіх аслоў

Індыйскі запаведнік дзікіх аслоў (англ.: Indian Wild Ass Sanctuary) месціцца на захадзе індыйскага штата Гуджарат у раёне Качскі Ран. Займае тэрыторыю 4954 км².

Запаведнік быў створаны ў 1972 г. для аховы апошніх прадстаўнікоў паўднёваазіяцкай разнавіднасці кулана. Большасць яго зямель займае саланчаковая пустыня, што ў сезон мусонаў затапляецца вадою. На паверхні застаюцца 74 узвышшы, самае вялікае з якіх дасягае 30,5 км², а самае высокае — 55 м. Шырокія водмелі засолены, пакрытыя глеем, на іх практычна адсутнічае расліннасць. У астатніх месцах пераважаюць эфемеры. Сустракаюцца 253 віды кветкавых раслін, 107 відаў багавіння. Акрамя куланаў запаведнік насяляюць 33 віды сысуноў, 93 віды беспазваночных, 29 відаў паўзуноў і г. д.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]